Праект газеты
Дома Гэта прарыў: татам дазволілі наведваць жонак і немаўлят у палатах радзільні12

Сваякі змогуць наведваць маладых мам у палатах радзільняў. Пра гэта паведаміла галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Савачкіна падчас рэспубліканскага кангрэса «Мама Pro», перадае БелТА.

«Міністэрствам аховы здароўя прынята рашэнне ва ўсіх радзільнях, радзільных аддзяленнях, акушэрска-гінекалагічных аддзяленнях дазволіць наведванне жанчын пасля родаў. Каб не яны спускаліся ўніз, як раней, а тата або іншыя члены сям'і маглі наведаць маму і дзіця ў палаце.

На наш погляд, гэта будзе спрыяць пазітыўнай абстаноўцы ў сям'і, павышэнню даверу паміж бацькамі і доктарам», — падкрэсліла Юлія Савачкіна.

Новаўвядзенне закране родадапаможныя ўстановы ўсіх узроўняў.

«Жанчына адчувае сябе мамай з таго моманту, калі яна яшчэ выношвае дзіця. Татамі становяцца пазней. Гэтых некалькіх дзён будзе дастаткова, каб бацькоўскі інстынкт з'явіўся раней. Можна назваць іх залатым тыднем, які вельмі важны для ўстанаўлення кантакту паміж мамай, татам і дзіцём. У гэтым вялікі пазітыў. Такая ініцыятыва будзе спрыяць таму, каб сем'і мацнелі», — лічыць намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Эдуард Мішчук.

Nina.nn.by

Каментары
хехе / Адказаць 25.02.2018 / 16:44

І тут ты такая расхрыстаная ляжыш цыцкай увонкі, а маргіналы п'юць за нованароджанага, седзячы на ўскрайку суседняга ложка. Так і бачу.

30
Святлана / Адказаць 25.02.2018 / 18:30

Ці ўбачыць бацька дзіця на наступны дзень пасля родаў, ці праз тры-пяць дзён дома - розніцы аніякай. Калі гэта адказны чалавек, то ён будзе клапаціцца пра сваё дзіця і яго маці незалежна ад таго, на які дзень пасля з'яўлення дзіцяці ўбачыў яго. А калі шалапут які, то нават пры прыстунасці яго на родах добрым бацькам ён не стане. Асабіста для мяне не было ніякай неабходнасці ў тым, каб муж быў побач пры родах і адразу ж пасля іх. Хутчэй хацелася, каб побач была маці, ці сястра...

15
жор / Адказаць 25.02.2018 / 18:30

Это, конечно, хорошо. Но что же будет твориться в палатах, где по 6-7 рожениц да ещё с детьми лежат? Это если к каждой мамки-няньки-мужья будут ходить? Это ж сколько заразы всякой принесут... Я против таких визитов. Вот если роженица одна в палате - тогда пожалуйста. Её дите, её потом заботы. А я своим из-за чужих чихов-соплей рисковать не намерена.

10
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура