Праект газеты
Стасункі 20 нечаканых фактаў пра сэкс16

Сэксолаг Ганна Макіявец спецыяльна для «Ніны» сабрала цікавыя факты пра сэкс [у некаторыя з іх сапраўды цяжка паверыць], якія грунтуюцца на даследаваннях яе калег. Пішыце ў каментарах, якія пункты сталі для вас поўным адкрыццём.

Ганна Макіявец.

1. Сярэдняя хуткасць семявывяржэння складае 45 кіламетраў у гадзіну.

2. Каб апладніць яйцаклетку, сперматазоіды пераадольваюць адлегласць ад 8 да 10 сантыметраў. У «чалавечым эквіваленце» гэта як 42 кіламетры.

3. Мужчына за жыццё выдзяляе каля 15 літраў спермы.

4. На галоўцы клітара знаходзіцца каля 8 тысяч нервовых канчаткаў: гэта ўдвая больш, чым у чэлеса.

5. 52% сэксуальна актыўных жанчын маюць непашкоджаную пляву. У некранутай пляве можа быць як адна адтуліна, так і дзве, і тры, і больш. Гімена таксама можа і не быць зусім. Ці ён можа прысутнічаць у выглядзе невялікай аркі ў форме паўмесяца зверху ці знізу ўваходу ў похву.

6. Каля 10—12% жанчын ніколі не перажывалі аргазм. Вядома, што Мэрылін Манро, сусветны сэкс-сімвал, ніколі не дасягала аргазму ні з кім са сваіх палюбоўнікаў.

7. Першыя еўрапейскія місіянеры, якія з'явіліся сярод плямёнаў ціхаакіянскіх астравоў, звярнулі ўвагу, што туземцы падчас сэксу выкарыстоўваюць неартадаксальныя пазіцыі. Шакаваныя хрысціяне заявілі, што толькі поза «тварам да твару, мужчына зверху» прымальная для хрысціян, бо ўсе іншыя «запазычаныя ў звяроў» і грахоўныя. Адсюль і назва — «місіянерская поза».

8. У некаторых краінах імпатэнцыя з'яўляецца падставай для разводу.

9. Падчас аргазму сэрцы мужчын і жанчын б'юцца з частатой 140 удараў у хвіліну.

10. Грэчаскія пары з'яўляюцца сусветнымі лідарамі па частаце заняцця сэксам: у сярэднім яны займаюцца ім 138 разоў на год.

11. У сярэднім людзі займаюцца сэксам прыблізна 103 разы на год.

12. Некаторыя жанчыны могуць адчуваць аpгaзм падчас родаў.

13. 42% пар лічаць, што ў іх больш шанцаў убачыць снежнага чалавека, чым адначасова дасягнуць аргазму.

14. У сярэднім жаночы аргазм доўжыцца каля 20 секунд, мужчынскі — усяго шэсць.

15. Ультрагукавыя даследаванні паказалі, што на апошнім трыместры развіцця ў эмбрыёнаў мужчынскага полу назіраецца эрэкцыя.

16. У ХІХ стагоддзі вібратары мелі медыцынскае прызначэнне. Іх выкарыстоўвалі ў лячэнні жаночай істэрыі. Аргазмы, якія забяспечваў вібратар, зніжалі сімптомы трывогі, звязаныя з псіхічнымі расстройствамі.

17. Сэкс у шкарпэтках больш яркі. Звычайныя баваўняныя шкарпэткі могуць зрабіць аргазм больш яркім. Даследаванні пацвердзілі, што партнёру з цёплымі нагамі лягчэй дасягнуць фінальнага пункту.

18. Паводле адной з версій гісторыкаў, надзіманыя лялькі ў іх сённяшнім выглядзе прыдумалі нацысты для барацьбы з сіфілісам. Прычым Гітлер асабіста склаў спіс патрабаванняў да гумовых сябровак нямецкіх салдат: 176 см, блакітнавокая, бялявая, з вялікімі грудзьмі.

19. У Нідэрландах людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі паслугі прастытутак аплачвае ўрад.

20. У мужчын ёсць матка, дакладней — «матачка». Гэта рудыментарная рэшта мюлеравых каналаў, якія мае кожны зародак. Але ў мужчынскім арганізме яны проста не развіваюцца. 

Даведка. Ганна Макіявец, сэксолаг. Працуе з сэксуальнымі разладамі, арганізатарка праекта на тэму сэксуальнай адукацыі #talkingaboutsex.

Ганна Макіявец

Каментары
Jasik / Адказаць 25.02.2018 / 17:21

Ужо, здаецца, высветлілі, што яна за сэксолаг. Годзе шарлатанствам займацца.

8
Satan / Адказаць 25.02.2018 / 17:28

А, если еще носок заюзать в качестве презерватива...Ладно! Такого я не пробовал)

7
Чытач / Адказаць 25.02.2018 / 17:28

7. Гэты "факт" ні на якіх даследаваннях не грунтуецца. Хрысціянскія місіянеры прапаведуюць Біблію. А хіба ў Бібліі ёсць раздзел, аналагічны вядомаму раздзелу з Камасутры? У рэальнасці не місіянеры прывучалі туземцаў да пэўнай позы, а туземцы кпілі з няўмелых у ложку белых працадаўцаў, парадзіруючы іх манеры міжпалавых стасункаў і называючы такія паводзіны (не толькі позу) "місіянерскімі". https://www.straightdope.com/columns/read/2601/assuming-the-missionary-position-again/

8
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура