Здавалася, пухавікі ўжо дакладна не спатрэбяцца, але ж як сакавік, дык зіма апамяталася. Прапануем зірнуць на касмічныя [іначай і не скажаш] рэчы італьянскага моднага дома Moncler на восень-зіму 2018/2019.
Калекцыя Moncler Pierpaolo Piccioli.
Moncler задае рытм у «халоднай» модзе, пухавікі — візітоўка брэнда. Праект Moncler Genius, які модны дом паказаў свету літаральна днямі на Тыдні моды ў Мілане, зборны. Гэта серыя калекцый васьмі дызайнераў, кожны з якіх дадаў агульнаму пазнавальнаму стылю брэнда штосьці сваё.
Зазначым, што кошт пухавікоў моднага дома вагаецца ад двух да чатырох тысяч рублёў. Рэчы з Moncler Genius будуць з'яўляцца ў продажы паступова.
Стваральнік — П'ерпаола Пічолі.
Стваральнік — Карл Тэмплер.
Стваральнік — Сандро Мандрына.
Стваральніца — Сімона Роша.
Стваральнік — Крэйг Грын.
Стваральнік — Кей Ніномія.
Стваральнік — Хіросі Фудзівара.
Стваральнік — Франчэска Рагаці.
Фота з архіваў прэс-служб.
Nina.nn.by