Праект газеты
Тое-сёе Флэшмоб: людзі публікуюць ФОТЫ ў профіль, каб перастаць камплексаваць праз свае насы39

Усё пачалося з фота брытанскай журналісткі Радхікі Сангані, якая лічыць, што вялікія насы недастаткова прадстаўленыя ў моднай і забаўляльнай індустрыях.

Сангані распавяла Buzzfeed, што гадамі ненавідзела свой нос, але нядаўна перагледзела ўласнае бачанне прыгажосці і палюбіла сваю знешнасць.

«Было так прыемна і лёгка перастаць пазбягаць фотаздымкаў у профіль і па-сапраўднаму палюбіць свой твар, — кажа Сангані. — Таму цяпер я хачу, каб людзі падзяліліся сваімі ўласным сэлфі ў профіль і палюбілі свае насы».

Флэшмоб #SideProfileSelfie падтрымалі сотні чалавек з усяго свету: фотаздымкі пачалі з’яўляцца ў розных сацыяльных сетках.

#sideprofileselfie

Публикация от alemir80 (@alemir80)

Фота blue_eyes_and_chubby_thighs.

Фота loveannkathleen.

Фота katetasticxd.

Што гэта праблема сапраўды для многіх актуальная, на днях пацвердзіў беларускі дызайнер Апці Эзіеў. Ён прызнаўся, што доўгі час камплексаваў праз свой нос і ўсё ж такі пайшоў на рынапластыку, каб не трэба было падбіраць удалы ракурс.

Nina.nn.by

Каментары
Бурацino. / Адказаць 25.02.2018 / 12:14

Глупства, спадарства.

6
Крем / Адказаць 25.02.2018 / 12:27

у рыжай класны нос:)

3
Крем / Адказаць 25.02.2018 / 12:28

+ ой, яны там усе рыжыя.. у той, што з дрэвам

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура