Праект партала
Густ
22.02.2018 / 17:17
На паказе Gucci мадэлі выйшлі на подыум, трымаючы ў руках уласныя галовы — псіхадэлічныя ФОТЫ9

На Тыдні моды ў Мілане дом Gucci прадэманстраваў новую калекцыю пад назвай «Кібарг». І тое, як праходзіў паказ, здзівіла і скарыла многіх.

Памяшканне Gucci Hub, дзе прайшло мерапрыемства, было аформленае пад аперацыйную: мадэлі хадзілі каля хірургічнага стала, а ў руках трымалі муляжы ўласных галоваў, драконаў, яшчарак і змей. Іх стварыла італьянская студыя Makinarium. Раней, напрыклад, яна распрацоўвала спецэфекты і грым для фільма Матэа Гароне «Страшныя казкі».

Gucci Hospital

Публикация от VENICE (@therealvenice)

Гэта ўжо не першы незвычайны падыход да паказаў крэатыўнага дырэктара Gucci Алесандра Мікеле. Раней ён афармляў подыум у стылі «Алісы ў краіне цудаў».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура