Праект партала
Навокал
22.02.2018 / 12:33
Сярод касіраў мінскага метро няма ніводнага мужчыны11

На minsknews.by з’явілася падрабязная інфармацыя пра працу касіраў сталічнага метро.

Фота: minsknews.by.

У пікавыя гадзіны пасажыраў метро адначасова абслугоўвае 114 чалавек, за дзень яны прадаюць больш за 220 тысяч жэтонаў, у месяц — каля 7 мільёнаў. А ёсць жа яшчэ і праязныя: штомесяц на ўсе віды гарадскога грамадскага і чыгуначнага транспарта прадаецца больш за 290 тысяч праязных, у тым ліку на метро — 85-90 тысяч.

Усе касіры ў мінскім метро — жанчыны. Яны працуюць два дні запар у дзённую і начную змены па 12 гадзін, пасля — маюць выходны. Заробкі за такі графік маюць невялікія: ад 580 да 640 рублёў.

Нягледзячы на гэта, сярод супрацоўніц шмат ветэранаў. Так, толькі летась пайшла на заслужаны адпачынак 65-гадовая Ганна Бандарчук. З моманту запуску падземкі тут працуе Ніна Іванькова, з 1985 года — Лілія Дрозд.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура