Праект партала
Стасункі
21.02.2018 / 10:49
Бярэ шлюб у 28 год, працуе ў сельскай гаспадарцы і кур’ерам — які ён, сярэднестатыстычны беларускі мужчына?3

Белстат падрыхтаваў дадзеныя пра беларускіх мужчын, якіх на пачатак года ў краіна налічвалася 4 422 000, ці 46,6 % ад агульнай колькасці насельніцтва.

У асноўным, усе яны жывуць у горадзе, кожны пяты — у Мінску.

Фота Сяргея Гудзіліна, ілюстратыўнае.

Ні адна з сфер дзейнасці не абыходзіцца без мужчынскага ўдзелу, застаецца высокім ўзровень занятасці мужчын у працаздольным узросце (80,4%). Сярэдні ўзрост работнікаў складае 40,2 года.

Пераважна «мужчынскімі» з'яўляюцца такія віды дзейнасці, як «будаўніцтва», «транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць», «сельская гаспадарка», «прамысловасць», «інфармацыя і сувязь».

 У 2017 годзе ў шлюб ўступіла 66,2 тыс. мужчын, пры гэтым упершыню — 47 тысяч. Кожны трэці мужчына, які заключыў шлюб, знаходзіўся ва ўзросце 25-29 гадоў, кожны чацвёрты — ва ўзросце 20-24 гадоў.

Сярэдні ўзрост уступання ў першы шлюб склаў 27,9 года, паўторны — 41,2 года.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура