У эфіры наша пастаянная рубрыка. Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі.
Ганна Пракаповіч месяц таму скончыла БНТУ (дыплом, дарэчы, пісала па-беларуску). Кваліфікаваная інжынерка працуе спецыялістам па інтэрнэт-праектах і паралельна цікавіцца фатаграфіяй і ілюстрацыямі.
«Я пяты год жыву ў Мінску, але душой заўжды дома, ля рэчкі ў Паставах, дзе лясы і рыбалка. Так, у нас усе рыбакі ў сям'і!», — расказвае пра сябе Ганна.
Ганна Пракаповіч.
Свой акаўнт яна вядзе якраз як фатограф, каб прадэманстраваць прыгажосць людзей і наваколля.
КК