Праект партала
Тое-сёе
15.02.2018 / 12:52
«Хачу быць каханаю». Паслухайце, як чароўна гучыць на беларускай мове культавая песня Мэрылін Манро14

Беларускую агучку вядомай кампазіцыі «I wanna be loved by you» зрабіла студыя «Gavarun_by». 

Мы раней распавядалі пра стваральнікаў гэтай студыі, маладую мінскую сям'ю — Адама Трыпутніка і Ташу Мурзэнштольц (гэта іх творчыя псеўданімы). Яны найперш займаюцца агучкай фільмаў.

Пераклалі песню Ксенія Капіца і Abiboka.

Хачу быць каханаю
Табой,
Толькі адным табой,
Ды каб ты кахаў мяне
Адну
Бу-бу-бі-ду!

Каб ты цалаваў мяне
Адзін
Толькі адзіны ты
Каб ты цалаваў мяне
Адну.

Сустрэчы жадаю,
Цябе я чакаю.
Сабе паўтараю:
Ты мусіш быць мой
Ба-дам-ба-дам-бі-ду-дзі-лі-да!
Бу!

Хачу быць каханаю
Табой,
Толькі адным табой,
Ды каб ты кахаў мяне
Адну
Бу-бу-бі-ду!

Сустрэчы жадаю,
Цябе я чакаю.
Сабе паўтараю:
Ты мусіш быць мой
Ба-дам-ба-дам-бі-ду-дзі-лі-да!
Бу!

Хачу быць каханаю
Табой,
І толькі адным табой,
Ды каб ты кахаў мяне
Ба-дзідзілі-дзідзілі-дзідзілі-дум
Бу-бу-бі-ду!

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура