Праект партала
Тое-сёе
14.02.2018 / 16:25
14 Лютага ў Мінску адзначылі сняданкамі ў ложак2

Больш за 1400 беларусаў напісалі валянцінкі сваім дамам сэрца, каб зрабіць каханым сюрпрыз да Дня святога Валянціна. Сотня шчасліўчыкаў была абрана рандомна і ўжо раніцай 14 лютага «любоўны голуб» Актывія-mail па заяўках мужчын адправіўся па мінскіх вулачках да любімых дзяўчат, жанчын, каб уручыць ім падарункавы сэт з ёгуртам, кветкамі і валянцінкай з тымі самымі пяшчотнымі прызнаннямі ў каханні.

На мінулым тыдні ў Мінску запусцілі незвычайную паслугу: дастаўку валянцінак разам са сняданкам у ложак. Арганізатары прапанавалі напісаць прызнанне ў каханні сваёй другой палове або адкрыцца дзяўчыне, якая даўно падабаецца, а пасля рандомна выбралі 50 шчасліўчыкаў, дамы сэрца якіх атрымалі раніцай 14 лютага прыемны камплімент ад «Актывія» абсалютна бясплатна. Дарэчы, ужо напярэдадні свята кахання было прынята рашэнне павялічыць колькасць сняданкаў ў два разы — так шмат цёплых слоў пісалі беларусы, таму Актывія-mail вырашыла заахвоціць яшчэ больш рамантычных гісторый! Арганізатары атрымалі некалькі соцень лістоў ад шчаслівых мужоў і юных закаханых, клапатлівых сыноў і бацькоў: беларусы нязвыкла адкрыта дзяліліся сваімі рамантычнымі гісторыямі знаёмства, прызнаваліся ў пачуццях, расказвалі пра свае пяшчотныя мянушкі ці жадалі другой палове лёгкага пачатку дня. Двое мужчын і ўвогуле вырашылі такім чынам зрабіць каханым прапанову.

— Шчыра кажучы, мы не чакалі такога ажыятажу, а калі пачалі чытаць прызнання, адчулі тую велізарную колькасць кахання ў беларускіх пар, якія не скупяцца на далікатныя пачуцці і прыемныя словы адно для аднаго. Таму нам захацелася і са свайго боку падарыць у два разы больш падарункаў, — распавядае Аляксандра Харольская, арганізатар праекта і прадстаўнік брэнда «Актывія». — Мы падрыхтавалі дадаткова 50 лёгкіх сняданкаў, выпадковым чынам выбралі валянцінкі і прапанавалі іх аўтарам даставіць сняданак у ложак самастойна, каб прызнацца ў сваіх пачуццях каханай дзяўчыне ўжо без пасярэднікаў.

У падарунку ад «Актывія», акрамя валянцінкі з арыгінальнымі пажаданнямі, — французскі круасан Brioche, лёгкі ёгурт «Актывія» і вясновы букет Botanique, іх даставілі раніцай з 7:00 12:00 кур'ерам дастаўкі menu.by. Свае лёгкія сняданкі многія мінчанка аддалі з'елі проста ў піжаме, папярэдне падзяліўшыся кадрамі ў інстаграме з хэштэгам #завтракатьлегко.

— У тым шалёна рытме, у якім жывуць сучасныя беларусы, так не хапае лішніх хвілін на рамантыку. А для гэтага ж дастаткова ператвараць нейкія рэгулярныя рэчы ў свята, — кажа Аляксандра Харольская, арганізатар праекта і прадстаўнік брэнда «Актывія». — Мы хочам нагадаць усім беларусам, што не абавязкова чакаць 14 лютага, каб радаваць адзін аднаго прыемнымі сюрпрызамі, а лёгкі сняданак у ложак наогул павінен стаць добрай штодзённай традыцыяй.

Што пісалі беларусы ў сваіх валянцінках?

  • З любоўю бабулі ад дзядулі! Упершыню …
  • Гэта велізарнае шчасце — прачынацца і засынаць побач з табой кожны дзень! Я сапраўдны шчасліўчык, бо ты самы вялікі выйгрыш у маім жыцці! Я вельмі вельмі-вельмі цябе кахаю!
  • Калі ты вельмі моцна і доўга смяешся, то перыядычна нават рохкаеш. У гэтыя хвіліны шчасця я разумею, што кахаю цябе!
  • Сонейка маё. Са святам цябе! Мая дзяўчынка. Я цябе вельмі моцна кахаю! Мне так сумна, калі ты не са мной. Ты маё ўсё. Маё жыццё! Мы навечна разам! Я проста кахаю цябе! Цалую. Твой пусечка.
  • Трэба прыдумаць прыладу, якая канвертавалі б мае пачуцці да цябе ў энергію, тады б будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы дакладна адмянілі. Кацярынка, абдымаю і цалую!
  • Амаль 20 гадоў я гатую табе сняданкі! Што б гэта значыла??? Свецік, я цябе кахаю!

А вось валянцінкі, да якіх мужчыны абяцалі прыкласці той самы заручальны пярсцёнак:

  • Маленькая, я цябе вельмі кахаю! І хачу, каб ты стала маёй жонкай!
  • Колькі сварак мы перажылі і колькі спрэчак мы вырашылі — усяго нейкую драбніцу. З тваёй падтрымкай я ніколі не прападу, з тваёй усмешкай па жыцці я заўсёды ісці хачу! І вось пытанне: ці гатовая дарыць абдымкі па раніцах, ці магу я з табой сустрэць старасць? Калі ласка, жонкай ты стань мне, верным сябрам у жыцці! З пярсцёнкам да цябе на крылах прылячу!
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура