Праект партала
Стасункі
11.02.2018 / 15:06
Актывістку руху #MeToo абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях9

Каліфарнійскую дэпутатку і актывістку руху супраць харасменту Крысціну Гарсія абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях, паведамляе Лента.ру са спасылкай на Associated Press.

Крысціна Гарсія. Фота Rich Pedroncelli / AP.

Даніэль Фіера, які працаваў у іншага дэпутата, распавёў, што актывістка дамагалася яго ў 2014 годзе. Па словах Фіеры, Гарсія гладзіла яго па спіне, дакраналася да ягадзіц і спрабавала дакранацца да прамежнасці.

З адкрытым абвінавачваннем Даніэль Фіера выступіў толькі ў студзені 2018 года. Ён заявіў, што калі актывісты падобнага руху не заслугоўваюць даверу, то праўдзівасць усіх скандальных гісторый пра харасмент можна паставіць пад сумнеў.

Крысціна Гарсія сцвярджае, што не можа ўзгадаць інцыдэнт, апісаны Даніэлем Фіерам. Тым не менш жанчына заявіла, што любое абвінавачванне падобнага роду трэба ўспрымаць сур'ёзна і пагадзілася, як можа, удзельнічаць у расследаванні.

Крысціна Гарсія ўзначальвае жаночае аб'яднанне ў заканадаўчым сходзе Каліфорніі і з'яўляецца адной з натхняльніц маштабнай акцыі супраць сэксуальных дамаганняў #MeToo. У снежні 2017 года яна была прызнаная «Чалавекам года» па версіі часопіса Time у ліку іншых «парушальнікаў цішыні» (The Silence Breakers). Актывісты гэтага грамадскага руху ўпершыню адкрыта заявілі пра праблему харасменту і ўсталі на бок пацярпелых.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура