Праект партала
Стасункі
09.02.2018 / 16:52
Спявачка, экс-тэнісістка і беларуская нацыяналістка Вольга Барабаншчыкава чакае першынца8

Пра гэта жанчына паведаміла ў сваім інстаграме, адзначыўшы, што баялася расказваць пра будучае папаўненне пасля няўдалай цяжарнасці, якую перажыла 7 гадоў таму.

«Не хачу больш хадзіць у безразмерных сукенках і швэдрах… Хочацца ў поўнай меры атрымаць асалоду ад гэтага доўгачаканага, цудоўнага перыяду. Хочацца падзяліцца з вамі надзвычай радаснай для мяне (нас) навіной», — не хавае эмоцый Вольга.

Нагадаем, што яе мужам з'яўляецца віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі тэніса расіянін Аляксей Селіваненка.

Сама Вольга прысвяціла сябе шоў-бізнэсу, а таксама стварэнню дызайнерскага адзення: яе ўласны брэнд называецца Candy Lady.

Чытайце таксама:

Тэнісістка Вольга Барабаншчыкава: Я беларуская нацыяналістка

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура