Праект партала
Навокал
07.02.2018 / 18:02
«Не трэба вяртацца ў Сярэднявечча!». Mark Formelle заклікае падпісаць петыцыю за права быць прыгожымі і аголенымі54

У снежні мінулага года больш за тысячу беларусаў падпісаліся пад калектыўным зваротам з патрабаваннем забараніць выкарыстоўваць у рэкламе выявы напаўаголеных мужчын і жанчын і накіравалі калектыўны зварот з такімі патрабаваннямі ва ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, Савет міністраў і Мінкульт.

На іх погляд, рэклама такога характару «прапагандуе сэксуальную разбэшчанасць» і «фармуе вобраз жанчыны выключна як сэксуальнага аб'екта».

Нядаўна стала вядома, да чаго прывёў гэты калектыўны зварот. Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды гвалту, парнаграфіі і жорсткасці (РЭК) на чале са старшынёй Нінай Фральцовай адзначыла месцы, дзе размяшчэнне падобнай рэкламы ў Беларусі не рэкамендавана: у метро, блізка да ўстаноў адукацыі і рэлігійных комплексаў, а таксама ўздоўж аўтамагістраляў.

Спадабалася такое рашэнне далёка не ўсім. Менш за ўсё яго ацанілі бізнэсоўцы, якія непасрэдна працуюць з рэкламай бялізны і купальнікаў. Так, сёння кампанія Mark Formelle апублікавала петыцыю, заклікаючы падпісацца пад ёй беларусаў, якія лічаць, што выкарыстоўваць вобразы прыгожых напаўаголеных жанчын і мужчын у рэкламе бялізны, калготак і салярыяў — цалкам нармальна.

«Каля 90% супрацоўнікаў кампаніі Mark Formelle — жанчыны. Мы ведаем, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца, і ўсяляк падтрымліваем рух па абароне іх правоў. Але ўсяляк пратэстуем супраць фанатызму, які прыводзіць да ўшчамлення гэтых правоў. Калі вы лічыце, што нашы жанчыны прыгожыя заўсёды: у касцюме, бялізне і не толькі; калі вас не шакуюць і не абражаюць купальнікі на пляжы, а топы і шорты — у спартзале; калі вы лічыце, што ў нашай краіне пражываюць прыстойныя людзі, якія ў стане атрымліваць эстэтычнае задавальненне ад сузірання, у тым ліку напаўаголеных мужчын і жанчын; калі вас, як і нас, шакуюць ханжы і забароны, якія вяртаюць нас у Сярэднявечча, і калі вы лічыце, што ў 21 стагоддзі жанчыны і мужчыны маюць права самі выбіраць, што глядзець і як насіць — падпішыце гэтую петыцыю», — заклікаюць прадстаўнікі кампаніі.

Сённяшнюю барацьбу з аголеным целам яны параўноўваюць з інквізіцыяй, якая абвінаваціла Франсіска Гоя ў амаральнасці за стварэнне карціны «Маха аголеная», і лічаць, што «быць прыгожай, прывабнай і жаданай — неад'емнае права любой жанчыны».

Удакладнім, што петыцыі на Change.org не маюць юрыдычнай сілы.

А вы што думаеце?

 

Nina.nn.by

Каментары
хамса / Адказаць 07.02.2018 / 18:09

люблю рэкламу з сэксуальнымі прыгожымі людзьмі

15
Быхау / Адказаць 07.02.2018 / 18:20

Слушна. Падпiшуся!

13
МН / Адказаць 07.02.2018 / 18:23

Падпісаў з вялікім задавальненнем, бо дасталі ўжо гэтыя феміністкі!

24
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура