Праект партала
Навокал
04.02.2018 / 18:33
«Мы не расхаджвалі па трэку ў станіках». Мадэлі «Формулы-1» незадаволеныя тым, што засталіся без працы праз фемінізм65

Пры канцы студзеня прэс-служба «Формулы-1» паведаміла, што на аўташоу больш не будуць запрашаць «грыд-гёрлз» — дзяўчат-мадэляў, якія выводзяць пілотаў на стартавыя пазіцыі, трымаюць парасоны ад сонца і ўручаюць узнагароды.

Грыд-гёрлз.

Прычына адмовы ад даўняй традыцыі ў тым, што яна «не рэзануе з каштоўнасцямі брэнда і супярэчыць сучасным сацыяльным нормам».

Але дзяўчаты, якія страцілі працу, не згодныя. Прыводзім іх выказванні.

Лорэн-Джэйд Поўп: 

«Праз гэтых феміністак мы страцілі працу! Я была грыд-гёрл 8 год і ніколі не адчувала сябе некамфортна. Я люблю сваю працу, ніхто не прымушаў нас уладкоўвацца на яе — гэта наш выбар».

Алівія-Роўз Хайвард:

«Пачынаю задавацца пытаннем, ці сапраўды гэтыя так званыя феміністкі клапоцяцца пра іншых жанчын ці яны проста прасякнутыя рэўнасцю?»

Шона Тэлбат:

«Сітуацыя выйшла з-пад кантролю. Хоць праблема не ў дзяўчатах! Мы прафесіяналы: мы падавалі заяўкі, адпраўлялі рэзюмэ, назапашвалі досвед — усё тое ж самае, што і на любой іншай працы. Тыдзень выйшаў расчаравальны для нас, працавітых дзяўчат».

Наталі О'Браен:

«Гэта вар'яцкае рашэнне. Пілоты паважаюць грыд-гёрлз, мяне ніколі не чапалі, са мной не вялі сябе недарэчна. Мы не расхаджвалі па трэку ў станіках, у нас былі прыгожыя касцюмы — многія дзяўчаты надзяваюць такія на вечар».

Рэбэка Купер:

«Непазбежнае здарылася, грыд-гёрлз забароненыя. Смешна, што жанчыны, якія нібыта «змагаюцца за правы жанчын», вырашаюць, што павінны ці не павінны рабіць іншыя. Гэта замінае нам выконваць працу, якой мы ганарымся».

Люсі Стоўкс:

«Я люблю сваю працу. Мяне паважаюць, добра плацяць. Ніхто, тым больш «феміністкі», не маюць права асуджаць гэта, пакідаючы столькі дзяўчат без працы. Дзе тут роўнасць?»

А як вы мяркуеце?

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура