Праект партала
Навокал
04.02.2018 / 16:30
«Я лепш звольнюся, чым надзену такую куртку» — жанчынам-кантралёрам не спадабалася іх новая форма34

З 23 студзеня кантралёры «Мінсктранса» правяраюць аплату за праезд ва ўсіх відах грамадскага транспарта без спецыяльных камізэлек, піша «Транспартнік сталіцы».

Цяпер для працы кантралёры атрымалі сінія, зялёныя і шэрыя зімовыя форменныя курткі, вырабленыя на швейным участку рамонтна-механічнага завода. 

Сярод мужчын незадаволеных формай практычна няма: курткі падышлі па памеры і паспяхова прайшлі выпрабаванне марозам. Хіба што ёсць адзінкавыя скаргі на якасць: зламаўся замок, адляцела кнопка, парвалася кішэня.

Але ў жанчын-кантралёраў прэтэнзій хапае. Пашытыя па мужчынскіх лекалах, на жаночых фігурах курткі не сядзяць, візуальна павялічваюць плечы і дадаюць аб'ёму.

«Я лепш звольнюся, чым надзену такую куртку», — ледзь не плакала кантралёр на дыспетчарскай станцыі «Малінаўка-4», калі паказвала ў тэлефоне здымкі сваіх няўдала апранутых калег.

Некаторыя паспрабавалі «падагнаць» форму пад сябе. Хтосьці ўшыў у рукавы і ніз курткі гумкі, хтосьці нашыў на капюшон футра.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура