Праект партала
Тое-сёе
04.02.2018 / 11:08
У Казахстане хлопец пераадзеўся ў дзяўчыну і дайшоў да фіналу нацыянальнага конкурсу прыгажосці ФОТЫ62

22-гадовы Ілай Дзягілеў дайшоў да фіналу жаночага конкурсу прыгажосці, пасля чаго прызнаўся, што ён мужчына.

Жыхар Алма-Аты Дзягілеў працуе мадэллю. Ён зрабіў жаночую прычоску, макіяж і даслаў свае фоты для ўдзелу ў конкурсе Miss Virtual Kazakhstan. Назваўся ён пры гэтым Арынай Аліевай з Шымкента.

Ілай Дзягілеў у вобразе дзяўчыны. Фота ён перадаў СМІ сам.

Усяго ў конкурсе бралі ўдзел прыкладна 4000 дзяўчат. У фінал прайшлі толькі дзесяць, у тым ліку Ілай. Больш за тое, яго здымкі набралі найбольш галасоў.

Сам хлопец кажа, што вырашыў узяць удзел у конкурсе на спрэчку з сябрамі.

Ілай Дзягілеў працуе мадэллю.

Ілай тлумачыць, што хацеў таксама звярнуць увагу на гонку за штучным хараством, калі, кажа ён, многія дзяўчаты аднатыпныя, усе на адзін капыл фарбуюцца і апранаюцца. Ён з такім падыходам не згодны і лічыць, што прыгожае ўсё тое, што індывідуальна.

Сямён Цыбульскі

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура