Праект газеты
Навокал «У вас нічего не получітся». Як мінчанку не хацелі запісваць у беларускамоўную групу садка ў Першамайскім раёне48

Але яна ўпэўненая, што ахвотныя аддаць дзіця ў беларускамоўны садок абавязкова знойдуцца. Жывяце ў Першамайскім раёне? Вашаму дзіцяці 1 верасня 2018 года будзе ад 2 да 3 год? Тады ведайце, што пры вашым жаданні яно можа хадзіць у ясельную групу з беларускай мовай выхавання ў садок № 66 [ніжэй будзе інструкцыя, што зрабіць, каб туды трапіць].

Зварот Марыі, маці Сымона:

— У вас нічего не получітся.

Я паўтараю:

— Калі ласка, запішыце нас у садок № 66, у беларускамоўную групу.

— Девушка, я вам об’ясняю, что у вас нічего не получітся.

— Калі ласка, запішыце нас у садок № 66, у беларускамоўную групу, — цярпліва паўтараю я.

— Я запішу, но у вас все равно нічего не получітся.

Кароткія гудкі.

На тым канцы дроту зрабілі ўсё, каб запэўніць мяне, што я адна такая дура на ўвесь Першамайскі раён. Але я ведаю, што нас з Дашай такіх дур прынамсі дзве.

Яшчэ нельга зрабіць так, каб вось ты выйшаў на ганак — а ў садку побач з домам беларускамоўная група. Але я ўпэўненая, што ўжо можна арганізаваць такія групкі адну на некалькі кварталаў, каб вазіць дзіця ў садок усяго пару прыпынкаў, а не праз увесь горад.

Я падрыхтавала абвестку. Буду ўдзячная, калі вы скапіюеце тэкст пасля зорачак і разашляце зацікаўленым мамам і татам у Першамайскім раёне. І самі далучайцеся. Я перакананая, што, кажучы іх мовай, у нас «все получітся».

* * *

Мамы і таты Першамайскага раёну!

Ёсць магчымасць аддаць дзіця ў ясельную групу з беларускай мовай у садку № 66 (праспект Незалежнасці 102а, у дварах каля «Беларусьфільму», у 50 метрах ад станцыі метро «Маскоўская»). Пры дастатковай колькасці ахвотных туды прымуць дзетак, якім на 1 верасня 2018 года будзе ад 2 да 3 гадоў (2 гады і 1 месяц, 2 гады і 11 месяцаў — так; 1 год і 9 дзевяць месяцаў, 3 гады і 1 месяц — не).

Заявіць пра сваё жаданне могуць усе, хто стаіць на ўліку ў Першамайскім раёне. Для гэтага трэба патэлефанаваць па нумары, пазначаным на паперцы, якую вам выдадуць у «Адным акне» на Кузьмы Чорнага 6, і сказаць даслоўна наступнае: «Калі ласка, запішыце нас у садок № 66, у беларускамоўную групу». Трэба паўтараць гэта, пакуль не запішуць, што б вы ні чулі са слухаўкі.

Чытайце таксама:

Мінчанка стварыла чат для бацькоў, якія хочуць беларускамоўны садок

Поўны спіс дзіцячых садкоў з беларускамоўнымі групамі ў Мінску

Nina.nn.by

Каментары
Э / Адказаць 04.02.2018 / 10:11

Гэта не расейскі генацыд?

7
наблюдатель / Адказаць 04.02.2018 / 10:39

Катились бы вы колбаской по Малой Спасской. Достали, честное слово, со своей мовой!

212
Алек.RU / Адказаць 04.02.2018 / 10:52

Яскравы доказ,хто на Беларусi душыць беларушчыну,i такix сярод адказных асоб 99,99%.

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура