Праект партала
Рост
04.02.2018 / 15:10
Топ-10 беларускамоўных песень-казак для дарослых і дзяцей, у якіх схаваны цэлы сусвет

Калі вы яшчэ не чулі пра існаванне такога музычнага праекта, як «Агатка», створанага вакалісткай гурта «BY CRY» Аляксандрай Грахоўскай, то раім паслухаць усёй сям’ёй і атрымаць сапраўдную асалоду ад гэтых, на першы погляд, дзіцячых песень, у якіх знойдуць шмат сэнсу і дарослыя. 

Аляксандра Грахоўская.

Аляксандра Грахоўская вядомая многім як удзельніца «BY CRY», сёння гэты гурт з’яўляецца яе асноўнай творчай дзейнасцю. Дзяўчына таксама працуе мастацкім кіраўніком і дырыжорам народнага хору ветэранаў у Палацы культуры МАЗ. Аляксандра — артыстка фальклор-тэатра «Госціца» і былая ўдзельніца тэатра танца «Karakuli». Яе выкананне «Свадзебкі» Ігара Стравінскага ў складзе «Госціцы» стала адной з самых адметных культурных падзей Беларусі 2008 года.

Калі ў Аляксандры нарадзілася дачка, яе творчасць пачала новы віток.

«З нараджэннем Агаты я актыўна пачала шукаць беларускія дзіцячыя песні, якія можна было б даваць ёй слухаць. Нармальных знаходзіла мала. Былі адзіны любімы «Дзед Барадзед» і заслуханыя калыханкі, але гэтага не хапала. І я пачала сама ствараць дзіцячыя песні. Гэты казачны свет прыйшоўся даспадобы мне нават больш, чым дачцэ. Там неверагодна», — расказвае Аляксандра.

Маладая маці звярнулася да творчасці Андрэя Хадановіча, Івана Бурсава, Сяргея Новіка-Пеюна, Алега Старынчыка і іншых літаратараў, што ствараюць дзіцячую паэзію, а таксама да народных твораў.

Быў час, калі музычны праект «Агатка» існаваў у жывым складзе: з музыкамі і рэпетыцыямі. Сёння гэта больш «хатні» праект: у запісах на дамашняй студыі ўдзельнічае сама Саша і яе шасцігадовая дачка. У будучыні, кажа Аляксандра, ёй хацелася б, каб усе дзіцячыя песні выконвала выключна Агата. Хаця, калі шчыра, гэтыя трэкі зусім не выглядаюць дзіцячымі — тут цэлы сусвет адкрываюць для сябе і дарослыя.

Цяпер Аляксандра і Агата працуюць над стварэннем музычнай азбукі на вершы Віктара Кажуры: ужо запісалі песні на А-Е. 

Кацярына Карпіцкая

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура