Праект партала
Навокал
31.01.2018 / 18:29
«Формула-1» адмовілася ад дзяўчат-мадэляў на стартавай пляцоўцы8

Прэс-служба «Формулы-1» заявіла пра тое, што на мерапрыемствы лігі больш не будуць запрашаць «грыд-гёрлз» — дзяўчат-мадэляў, якія з’яўляюцца на стартавай пляцоўцы гонкі. Рашэнне пачне дзейнічаць ад 25 сакавіка — падчас аўстралійскага гран-пры ў Мельбурне.

Кіраўнік фірмы «Формула-1» Шон Братчэс (Sean Bratches) патлумачыў адмову ад традыцыі, якая захоўвалася дзесяцігоддзямі тым, што яна «не рэзануе з каштоўнасцямі брэнда і супярэчыць сучасным сацыяльным нормам».

Грыд-гёрлз — дзяўчаты, якія на аўтагонках выводзяць пілотаў на стартавыя пазіцыі, трымаюць над удзельнікамі спаборніцтваў парасоны ад сонца, уручаюць узнагароды ды і проста ўпрыгожваюць сваім выглядам розныя аўташоу.

Гісторыя грыд-гёрлз пачалася ў Японіі ў 1969 годзе, калі тварам нафтавай кампаніі Cosmo Oil стала мадэль Раса Агава. З тых часоў грыд-гёрлз у Японіі — афіцыйная прафесія, уключаная ў закон аб занятасці.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура