Праект партала
Стасункі
31.01.2018 / 12:19
Ванэса Парадзі, былая Джоні Дэпа, выходзіць замуж

Спявачка, актрыса і фотамадэль Ванэса Парадзі і рэжысёр Самюэль Беншэтры маюць намер пабрацца шлюбам ужо 19 ліпеня 2018 года. Вяселле правядуць на выспе ў Атлантычным акіяне.

Былой каханай галівудскага акцёра Джоні Дэпа, французскай спявачцы, актрысе і фотамадэлі Ванесе Парадзі зрабіў прапанову рэжысёр Самюэль Беншэтры. Пра гэта паведамляе часопіс Elle са спасылкай на французскія СМІ.

Адзначаецца, што пара мае намер пабрацца шлюбам ужо гэтым летам, дата вяселля — 19 ліпеня, месца — востраў Іль-дэ-Рэ ў Атлантычным акіяне.

Як вядома, 45-гадовая Парадзі, якая пражыла з Джоні Дэпам 14 гадоў і нарадзіла двух дзяцей, ні разу не была ў афіцыйным шлюбе.

А Беншэтры быў раней жанаты з актрысай Мары Трэнціньян, якая пайшла з жыцця ў 2003 годзе пасля збіцця палюбоўнікам. Затым больш за дзесяць гадоў Самюэль жыў з актрысай Ганнай Муглаліс, блізкай сяброўкай самой Ванэсы Парадзі.

Раней паведамлялася, што Ванэса Парадзі стала сведкай на шлюбаразводным працэсе Джоні Дэпа з Эмбер Херд.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура