Праект партала
Навокал
29.01.2018 / 19:42
Дапамога на дзяцей да 3 гадоў вырасце на 12%2

З 1 лютага ў Беларусі вырасце дапамога на дзяцей да 3 гадоў. Прыбаўка складзе ад 33,15 да 42,62 рубля ў залежнасці ад віду дапамогі, паведамляе Tut.by.

Дапамога на першае дзіця з 1 лютага складзе 312,03 рубля (35% ад сярэдняй зарплаты), на другое і наступных — 356,6 рубля (40% ад сярэдняй зарплаты). На дзіця-інваліда да 3 гадоў — 401,18 рубля ў месяц (45% ад сярэдняй зарплаты).

У чэрвені ў Беларусі змянілі парадак перагляду выплаты дапамог на дзяцей да 3 гадоў. Цяпер гэтыя выплаты пералічваюць двойчы ў год — з 1 лютага і з 1 жніўня, а не раз у квартал, як было раней. Акрамя таго, пры канцы мінулага года ў парламенце разглядалі варыянт, каб пераглядаць памер выплат раз на год, а не кожны квартал.

З 1 лютага таксама павінен змяніцца памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму, але дакладную лічбу яшчэ не агучылі.

Nina.nn.by

Каментары
Праўда / Адказаць 29.01.2018 / 21:28

Дапамога на дзяцей можа і добра,але многія працоўныя зарабляюць менш , чым дзеці 1-3 гадоў,пенсіянеры з працоўным стажам 40 гадоў ,ці болей атрымліваюць меней за дзетак ,якія ці будуць калі працаваць на гэту краіну. Сумніўная справядлівасць нашай улады.

13
user / Адказаць 29.01.2018 / 22:57

1) Даже в очень развитых странах с социалистической моделью пособие на ребёнка не равняется средней ЗП (я про реальную если что) или 75% от неё, а куда меньшей сумме. А наша страна просто не может себе такого позволить. Это реалии. 2) Что ещё хуже в этом законе, что на последующих дают ещё больше. С какой стати? Ну с одним ребёнком ещё можно понять, но зачем рожать больше, чем можешь себе позволить? Я как налогоплательщик крайне не согласен с этим.

11
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура