Праект партала
Стасункі
30.01.2018 / 09:58
«Не рвуцца, найлепшай замежнай гумы». Беларускія прэзерватывы: сто гадоў таму і цяпер20

«Прэзерватывы. Мужчынскія, не рвуцца, найлепшай замежнай гумы». Такі рэкламны блок часта сустракаўся ў газеце «Наша Ніва» пачатку ХХ стагоддзя, калі яе рэдагавалі Янка Купала і Аляксандр Уласаў.

А ў пачатку ХХІ стагоддзя беларусы стварылі ўласны брэнд прэзерватываў… Але давайце па парадку.

Палатняныя мяшэчкі і корань калгана

«Выраб №2», як называлі кандомы ў СССР, дзе гумовым вырабам «№1» быў супрацьгаз, мае шматвяковую гісторыю. Праігнаруем сцверджанні, што першыя выявы прэзерватыва сустракаюцца на сценах пячор першабытных людзей. Хоць ідэя «чагосьці гэтакага» лунала ў паветры і прыходзіла ў розныя галавы ў розных кропках зямнога шара.

Арыгінальны спосаб кантрацэпцыі згадваецца, напрыклад, у дакументах часоў Вялікага Княства Літоўскага. Нібыта жанчына, каб не зацяжарыць, павінна падчас палавога акту трымаць у роце корань калгана (травы дуброўкі)… Эфект ніколі не позна праверыць на ўласным досведзе.

А Еўропу ў тыя часы скаланалі эпідэміі пранцаў. І менавіта прэзерватыў стаў выратаваннем. Першыя клінічныя выпрабаванні ён прайшоў у Італіі. Лекар Габрыэль Фалопій у 1564 годзе апісаў вынайдзены ім ільняны мяшэчак, прасякнуты лекамі. Доктар выпрабаваў яго на 1100 паддоследных — і ніводзін не захварэў.

Каўчукавая рэвалюцыя

Да з'яўлення каўчуку людзі эксперыментавалі з матэрыяламі: палатно, вантробы жывёл, рыбін пухір (сямействаў ласасёвых і асятровых). Першыя гумовыя вырабы з'явіліся пад сярэдзіну XIX стагоддзя. Іх асноўным плюсам лічылася шматразовасць… Тыя першыя «гумкі» мелі шво — па-іншаму не дазваляла тэхналогія вырабу.

Не дзіва, што адначасова з каўчукам людзі выкарыстоўвалі і стары добры рыбін пухір. Прычым, як сведчыць згаданая аб'ява ў «НН», вырабы з рыбінага пухіра былі ўдвая даражэйшыя. Прадаваліся прэзерватывы тузінамі, на звыклыя сёння дробныя ўпакоўкі па 3 штукі продкі не разменьваліся.

0,04 міліметра

У першай беларускай газэце, як і ў іншых віленскіх выданнях таго часу, рэклама сродкаў засцярогі з'яўлялася дзякуючы рэкламным агенцтвам. Адно з іх, кантору Метцэля, успамінаў заснавальнік «НН» Антон Луцкевіч: «Гэта было грандыёзнае прадпрыемства, якое арандавала для размяшчэння газетных аб'яў дзясяткі газет і часопісаў, а можа і сотні…»

Людвіг Метцэль.

Цяпер так працуюць у інтэрнэце агенцтвы-медыяселеры, выкупляючы банерныя месцы на сайтах пад кантэкстную рэкламу.

Яшчэ большы рывок за сто гадоў зрабілі тэхналогіі вытворчасці прэзерватываў. Быў вынайдзены латэкс, надзейнасць правярае камп'ютар.

Наўрад ці доктар Фалопій паверыў бы: сёння можна вырабляць ультратрывалыя прэзерватывы з таўшчынёй сценкі чатыры сотыя міліметра. Прычым вырабляе іх першы і адзіны беларускі брэнд INDIGO.

Яго лінейка LUX, прэзерватывы ў капсулах, ужо з'явілася на паліцах гіпермаркетаў і аптэк. Істотны момант — капсулы лёгка адкрываюцца…

Іншыя серыі INDIGO таксама дадуць фору канкурэнтам. Выразныя, арганічна падабраныя колеры ўпакоўкі INDIGO не сорамна купіць. Ёсць і нестандартны варыянт: упакоўкі з міксам прэзерватываў з рознымі ўласцівасцямі.

Замест звычайных упаковак па 3, 12 і 18 штук INDIGO змяшчае 5, 15 і 30 штук. А цана — тая ж.

Добрая нагода купіць беларускае, ці не так?

Матэрыял падрыхтаваны з дапамогай ТДА «Фармін».

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура