Праект партала
Тонус
25.01.2018 / 18:17
У Мінску адпрацаваў першы бар моднага фармату pop-up. Што гэта такое?20

Раніцай 25 студзеня ў Мінску адкрыўся першы бар моднага фармату pop-up. Такія ўстановы існуюць не больш за суткі, а ў беларусаў было яшчэ менш часу — усяго 5 гадзін, пасля бар знік. Усе столікі і месцы былі забраніраваны загадзя, і гэта прытым, што бар пачаў працаваць а 9-й раніцы ў будзень, а ў меню былі толькі лёгкія сняданкі з кавай або гарбатай і ёгуртам «Актывія».

Паводле апытання, праведзенага нядаўна на Tut.by, амаль кожны чацвёрты беларус, які не снедае, скардзіцца на адсутнасць часу на ежу, а больш за 35% з іх проста не прывыклі есці раніцай.

Каб нагадаць, як важна снедаць, і зрабіць папулярным тое, пра што мы забываемся ў ранішняй мітусні, «Актывія» запусціла першы ў Беларусі бар ў модным фармаце pop-up.

Такія ўстановы адчыняюць па ўсёй Еўропе на адзін-два дні, на працу запрашаюць вядомых шэф-повараў або артыстаў, а ў меню ўключаюць адну простую, але яркую страву. Фішкай беларускага бара сталі карысныя лёгкія сняданкі з ёгуртам па 5 рублёў.

Установа запрацавала ў цэнтры Мінска 25 студзеня і адразу з поўнай залы — мінчукі забраніравалі ўсе столікі, нягледзячы на тое, што быў уведзены ліміт — не больш за паўгадзіны на лёгкі сняданак.

«Мы атрымалі каласальны водгук у сацыяльных сетках на прапанову паснедаць у ёгурт-бары «Актывія». Больш за 200 чалавек забраніравалі столікі на раніцу чацвярга, і амаль усе вырашылі прыйсці з сям'ёй або сябрамі. Нам прыемна бачыць, як шмат людзей упэўненыя, што снедаць — гэта лёгка і карысна, — кажа Аляксандра Харольская, арганізатарка першага pop-up праекта і прадстаўнік брэнда «Актывія». — Усім тым, каму не ўдалося забраніраваць столікі, мы прапанавалі стравы ў фармаце take away. «Актывія» выступае за лёгкія перакусы, а наш ёгурт зручна ўзяць з сабой, каб даесці ў дарозе на працу ці ў офісе».

Вядомыя беларусы склалі кампанію наведвальнікам першага pop-up бара. На мінулым тыдні гімнастка і прызёр Алімпійскіх гульняў Любоў Чаркашына стала мамай, а ўжо ў чацвер раніцай у Galleria Minsk прадэманстравала выдатную форму і падзялілася рэцэптам грацыі гімнастак: зрабіць сняданак галоўным прыёмам ежы і марыць пра яго з вечара.

Літаральна на паўгадзіны ў pop-up бар забегла тытулаваная спартоўка Меліціна Станюта — праз тры гадзіны ў яе быў самалёт, таму свой сэт яна ўзяла з сабой, каб з'есці па дарозе ў аэрапорт. Таленавітыя бізнэсоўкі Юлія Кур'ян і Святлана Зэрэ распавялі, чаму мацярынства — не перашкода працы, і запэўнілі, што распісаны па хвілінах графік не замінае ім адчуваць сябе лёгка і ўпэўнена на працягу ўсяго дня.

Многія вядомыя беларусы не толькі лічаць, што #снедацьлёгка, але і ўзялі ўдзел у складанні карыснага меню для pop-up бара. Вафлі Нікі Сандрос, шматкі з ёгуртам і амерыкана Аляксандра Чарнухі, вегетарыянскі сняданак Міці Післяка, смузі Машы Пагарэлавай і нават страва ад самага грознага фудхантара краіны з гаваркой назвай «Яйка Кокабай» — усяго 9 простых рэцэптаў, да якіх дадаецца кава ці «Чай з малінавым варэннем» і ёгурт «Актывія».

На прыгатаванне такога сняданку сыходзіць не больш за 5 хвілін, а ўсе інгрэдыенты можна купіць у суседнім супермаркеце.

Пасля закрыцця ёгуртнага бара рэцэпты з'явяцца на сайце «Актывіі». Беларусы змогуць паўтарыць цікавыя стравы дома і ўрэшце пачаць рэгулярна і карысна снедаць.

«Гэта абсалютна новы досвед для нас, можна сказаць, гастранамічны эксперымент, — кажа Аляксандра Харольская. — Але калі камусьці спадабаецца ідэя ёгурт-бара з лёгкімі сняданкамі на аснове «Актывіі» і ён захоча адкрыць стацыянарную ўстанову, мы не толькі дазволім ёй скарыстацца, але і з задавальненнем падтрымаем».

«Меню» суразмоўцаў

09:00 Дзелавы сняданак са Святланай Зэрэ і Юліяй Кур'ян, якія ведаюць, як не сыходзіць з галавой толькі ў кар'еру або сям'ю.

09:45 Фітнэс-сняданак з гімнасткамі Меліцінай Станюта і Любоўю Чаркашынай для тых, хто пажадаў даведацца, ці існуе «лянівы спорт» і як заўсёды заставацца ў добрай форме.

10:30 Аглядны сняданак з камандамі «Анлайнера», «Камсамолкі», Tut.by. Музычныя эксперты Сяргей Маліноўскі і Аляксандр Чарнуха падвялі вынікі нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне», а кінакрытык Ганна Яфрэменка распавяла, як абраць кіно ў пракаце, серыял на вечар і чаму неабавязкова сачыць за «Оскарам».

11:30 Б'юці-сняданак з блогеркай Марыяй Пагарэлавай, уладальніцай моднай прасторы «7.11» Палінай Краўцовай і стваральніцай уласнага брэнда Сoo Culte Сандрай Бондар. Пра тое, чаму ў Мінску няма гучных паказаў, але ўсе сусветныя трэнды паўтараюцца ўвесь час.

12:30 Арт-сняданак з мастакамі Нікай Сандрос і Міцем Післяком і абмеркаваннем пытання навошта паміж працай і хобі выбіраць другое.

13:30 Фэшн-сняданак з топ-мадэллю, блогеркай і лекаркай Аляксандрай Віторскай, арганізатаркай Belarus Fashion Week Янінай Ганчаровай і віцэ-міс Top of the World Plus Size — 2017 Яўгеніяй Цюленевай, якія распавялі, чаму сусветныя брэнды шукаюць нетыповых прыгажунь і калі гэта стане запатрабаваным у нас.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Партнёрскі праект студыі Sette

Каментары
Лето / Адказаць 25.01.2018 / 18:34

Судя по фоткам, пустовато

0
Кропкабай / Адказаць 25.01.2018 / 18:41

Нічога не зразумеў, нашто гэтыя поп-апы? Для тых, хто не паспеў паесці дома, ці проста дзеля рэкламы нейкага брэнду, у дадзеным выпадку Актывіі?

0
Žvir / Адказаць 25.01.2018 / 18:48

Adny dziaūčaty siadziac` u kaviarni ! Mužyki ūžo z ranku ūkalyvajuc`, jak papy karly...

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура