Калекцыя спартыўнай формы да зімовай Алімпіяды-2018 з'явілася ў найбуйнейшых універмагах краіны, паведамляе sb.by. Калекцыю распрацавалі дызайнеры Юлія Латушкіна і Людміла Лабкова. Рэчы ўжо з'явіліся ў мінскіх універмагах — будуць і на прылаўках у рэгіёнах.
А што з цэнамі?
Да прыкладу, жакет — 155 рублёў, штаны — 108, туфлі — 72, паўчаравікі — 72.
Жаночая сукенка абыдзецца ў 60 рублёў, туніка — у 26—38 рублёў, блузка — у 28 рублёў, фуфайка будзе каштаваць крыху больш за 15 рублёў.
Мужчынская куртка — 50,9 рубля, штаны — 30,7.
Дзіцячыя рэчы таннейшыя: шапка — 7 рублёў, цёплая куртка — 33,2 рубля.
Вопратку стваралі з матэрыялаў беларускай вытворчасці.
Асноўны элемент калекцыі падобны на сняжынку — гэта сімвалічна для зімовай Алімпіяды. Выкарыстаны аўтарскі прынт мастачкі Аліны Грандэ.
А вам як?
Nina.nn.by