Праект партала
Навокал
21.01.2018 / 00:24
Па ўсім свеце прайшлі жаночыя маршы: удзельнікі, асноўныя лозунгі ў ФОТА44

На гэтых выходных у многіх краінах свету тысячы жанчын і мужчын выйшлі на вуліцы, каб данесці свае погляды і нагадаць аб правах неабароненых груп.

Гэта ўжо другі падобны масавы мітынг. Першы адбыўся летась стыхійна, пасля аднаго допісу ў фэйсбуку, калі на выбарах у ЗША перамог Дональд Трамп. Людзі казалі «не» яго абранню, асуджалі абразлівыя выказванні ў бок жанчын, погляды на аборты, іміграцыю, ЛГБТ і гэтак далей. Пачаўся мітынг у Вашынгтоне, але неўзабаве да яго далучыліся іншыя амерыканскія, а таксама еўрапейскія гарады. Пратэст пашырыўся і выліўся ў жаданне даць голас неабароненым прадстаўнікам грамадства.

Акцыя атрымала назву «Жаночы марш», але, безумоўна, гучаць і мужчынскія галасы.

Сёлета адной з асноўных тэм маршу стаў працяг абмеркавання сэксуальных дамаганняў, руху #MeToo. Прычым менавіта яго пазітыўнай тэндэнцыі: голас жанчын стаў больш заўважным, і не толькі ў медыя. Актывісты таксама нагадваюць пра важнасць гендарнай роўнасці, праблемы з аховай здароўя і іншыя пытанні.

Найбольш актыўна маршы ідуць у ЗША, але мітынгі адбываюцца таксама ў Нарвегіі, Грэцыі, Францыі, Вялікабрытаніі, Іраку, Нігерыі і многіх іншых краінах.

Прапануем падборку з фотаздымкамі ўдзельнікаў, лозунгамі і плакатамі маршаў.

 

«Твар будучыні».

«Вяртаем сабе нашу ўладу».

Публикация от Teda (@tedap)

«Маё цела — мой выбар».

«Патрыярхат для хрэнаў».

«Будучыня — жаночага полу».

Публикация от R (@clorofila_s)

«Супраціўляцца».

«Жаночыя правы ёсць чалавечыя правы».

«Мужчыны! Мы павінны быць лепшымі».

Nina.nn.by

Каментары
jagor / Адказаць 21.01.2018 / 00:40

Першае фота ўразіла і галоўнае што праўда. Дзеля любога мужчыны! Хочаш пабачыць будучыню -зазірні ў похву!))) Адтуль нараджаюцца дзеці-нашая будучыня. Але што б рабілі жанчыны без мужчын? Таксама і мужчыны без жанчын? Калі жанчынам на ўсіх не хапае прынцаў то выбачайце, мужчынам таксама прынцэс небагата(але выбар крыху больш))))

5
Ваша імя / Адказаць 21.01.2018 / 00:56

Тым часам перакос у раўнапраўі даўно ў бок жанчын. Але мужчыны стаяць з лозунгам "Мужчыны, можам рабіць яшчэ лепш". Я вас віншую! За чэлес паміж ног, на вас хутка могуць плюнуць невядомыя жанчыны на вуліцы.

8
Генэрал Голад / Адказаць 21.01.2018 / 01:03

Іх патрабаваньні: свабоду забіваць дзяцей ва ўлоньні маці; дазвол на рэгістрацыю аднаполых шлюбаў; дазволіць некантраляваную і неабмежаваную міграцыю. Я ўсё пералічыў?

10
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура