Проект портала
Вокруг
19.01.2018 / 16:21
Презентация для маленьких читателей: «Летняя Азбука» — 27 января

27 студзеня ў «Кніжнай шафе» пройдзе імпрэза для маленькіх чытачоў — прэзентацыя кнігі «Летняя Азбука», якая сёлета выйшла ў выдавецтве «Галіяфы». Ганна Галавіна, аўтарка азбукі, паразмаўляе з дзецьмі пра кнігу і правядзе некалькі вясёлых конкурсаў. А мастачка Таццяна Анішчанка правядзе майстар-клас па маляванні герояў азбукі. Маленькія падаруначкі атрымаюць самыя актыўныя ўдзельнікі, а добры настрой — усе прысутныя!

Колькасць месцаў абмежаваная. Каб прыняць удзел у імпрэзе, неабходна напісаць ліст на [email protected] з тэмай «Прэзентацыя азбукі»і пазначыць імя і ўзрост дзіцяці, з якім вы збіраецеся наведаць імпрэзу. Калі месцы яшчэ ёсць, цягам дня вы атрымаеце запрашэнне.

Прэзентацыя пройдзе ў «Кніжнай шафе» (пр-т Дзяржынскага, 9) 27 студзеня а 15:00.

Набыць кнігу «Летняя Азбука» можна ў інтэрнэт-кнігарні halijafy.by, ці ў краме на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 66).

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРОЕКТ2 материала Шура-бура