Праект газеты
Навокал Імпрэза для маленькіх чытачоў — прэзентацыя «Летняй Азбукі» 27 студзеня

27 студзеня ў «Кніжнай шафе» пройдзе імпрэза для маленькіх чытачоў — прэзентацыя кнігі «Летняя Азбука», якая сёлета выйшла ў выдавецтве «Галіяфы».

Ганна Галавіна, аўтарка азбукі, паразмаўляе з дзецьмі пра кнігу і правядзе некалькі вясёлых конкурсаў. А мастачка Таццяна Анішчанка правядзе майстар-клас па маляванні герояў азбукі. Маленькія падаруначкі атрымаюць самыя актыўныя ўдзельнікі, а добры настрой — усе прысутныя!

Колькасць месцаў абмежаваная. Каб узяць удзел у імпрэзе, неабходна напісаць ліст на halijafy@gmail.com з тэмай «Прэзентацыя азбукі» і пазначыць імя ды ўзрост дзіцяці, з якім вы збіраецеся наведаць сустрэчу. Калі месцы яшчэ ёсць, цягам дня вы атрымаеце запрашэнне.

Прэзентацыя пройдзе ў «Кніжнай шафе» (пр-т Дзяржынскага, 9) 27 студзеня а 15:00.

Набыць кнігу «Летняя Азбука» можна ў інтэрнэт-кнігарні halijafy.by або ў краме на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 66).

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура