Праект партала
Навокал
17.01.2018 / 21:29
Сям'я цемнаскурага хлопчыка з рэкламы H&M пераехала праз пагрозы7

Бацькі прынялі рашэнне пакінуць дом у Стакгольме пасля таго, як у Паўднёвай Афрыцы актывісты партыі «Змагары за эканамічную свабоду» разграмілі некалькі крамаў шведскага брэнда ў знак пратэсту супраць расізму, а маці хлопчыка пачалі прыходзіць пагрозы.

Канфлікт разгарэўся праз фотаздымак цемнаскурага хлопчыка Ліяма ў худзі з надпісам «Самая крутая малпа ў джунглях», што з’явіўся на сайце H&M. Брэнд абвінавацілі ў расізме і, нягледзячы на тое, што кампанія выдаліла здымак практычна адразу, зняла з продажу худзі і публічна прынесла прабачэнні, грамадскае абурэнне нікуды не знікла. Спачатку з брэндам адмовіліся супрацоўнічаць рэперы The Weeknd і G-Eazy, а пасля ў Паўднёвай Афрыцы пачаліся акцыі пратэсту з разгромам крамаў.

Калі маці пяцігадовага Ліяма Тэры Манга заступілася за кампанію, патлумачыўшы, што гэта адна з сотняў рэчаў, у якіх здымаўся яе сын, і ў гэтым швэдры няма ніякага расізму, хваля абурэння абрынулася і на яе.

«Я цяжар для цемнаскурага і афра-амерыканскага народа. Я прадала свайго сына за грошы», — патлумачыла Тэры прычыну нападак на яе.

Ліям не ведае, што яго фота выклікала такую рэакцыю па ўсім свеце. Маці не хоча, каб ён пра гэта дазнаўся, паколькі, з яе слоў, хлопчык раней ніколі не сутыкаўся са з’явай расізму. І нават не здагадваецца, што такое ўвогуле можа быць.

Nina.nn.by

Каментары
абы што / Адказаць 17.01.2018 / 21:37

Какие политкорректные и толерантные борцы за политкорректность и толерантность.

1
Туш / Адказаць 17.01.2018 / 23:23

Нагадаем, што на роўным месцы праблему раздзьмуў журналіст з Нью-Ёрк Таймс. Гэта я да таго, што журналіст павінен дзесяць разоў падумаць перад тым, як пісаць нешта.

0
Ліцьвін / Адказаць 17.01.2018 / 23:36

Вось яны якія левыя змагары, дастаткова іх не падтрымаць і яны плюнуць на ўсю талерантнасьць і гатовя будуць зьнішчыць.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура