Праект партала
Стасункі
16.01.2018 / 18:51
Гімнастка Любоў Чаркашына нарадзіла дачку13

Як стала вядома «НН», сёння ў алімпійскай прызёркі па мастацкай гімнастыцы Любові Чаркашынай нарадзілася дачка, назвалі яе Верай, «каб у сям'і была і (В)вера, і (Л)любоў».

Фота Сяргея Гудзіліна.

Дзіця нарадзілася вагой 4,60!

Рост — 56 сантыметраў.

Сёлета будзе 10 год шлюбу Чаркашынай і былога футбаліста Віктара Малашкі.

«Мужыкоў нашых люблю, і недзе шкадую, — казала Чаркашына ў размове з «Нашай Нівай». — Бо некалькі гадоў таму я пайшла ў грамадскую лазню, і выйшла з думкай, што ніколі больш туды не сунуся, каб не слухаць тых жанчын і бясконцыя абзыванні: «а мой такі», «а мой гэтакі». Калі б была мужыком, я б бегла ад такіх, іначай як жыць? Такое гнабленне не падштурхоўвае мужчын, іх трэба матываваць не «тыканнем», а любоўю і мудрасцю. Хай я сама недзе шмат патрабую, але ўсё ж ты сам абіраеш чалавека, калі ты яго абражаеш — ты і сябе абражаеш. Дзіва што яны тады співаюцца, апускаюць рукі. Словамі Экзюперы, мы адказныя за тых, каго прыручылі».

Сямён Цыбульскі

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура