Праект газеты
Навокал У ЗША зацвердзілі рашэнне беларускага суда. Азаранка — асноўны апякун22

Ленінскі суд горада Мінска прызнаў Вікторыю Азаранка асноўным апекуном над сынам Леа. Каліфарнійскі суд пацвердзіў, што гэта рашэнне мае сілу і на тэрыторыі ЗША.

Як паведаміла sport.tut.by знаёмая з сітуацыяй крыніца, беларускі суд разгледзеў усе спрэчныя пытанні па справе аб апецы над сынам Вікторыі Азаранкі і Білі Мак-кега яшчэ да перадачы яго ў амерыканскі суд. У тым ліку былі разгледжаны пытанні па месцы жыхарства дзіцяці і парадку ўдзелу ў выхаванні непаўналетняга абодвух бацькоў.

Рашэнні былі прынятыя на карысць дзіцяці з улікам інтарэсаў Азаранка і Маккега. Ленінскі суд горада Мінска прызнаў Вікторыю Азаранка асноўным апекуном (дзіця павінна пастаянна знаходзіцца з маці і можа бачыцца з бацькам у парадку, вызначаным судом).

Асноўным месцам жыхарства Леа названая Рэспубліка Беларусь.

Прадстаўнікі Білі Маккега спрабавалі абскардзіць гэтае рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе, але апеляцыйная скарга была адхіленая. Улетку 2017 года Маккег звярнуўся ў амерыканскі суд з просьбай не ўлічваць рашэнне, прынятае на тэрыторыі Беларусі, і самастойна разгледзець пытанні, якія тычацца месца жыхарства і вызначэння парадку ўдзелу бацькоў у выхаванні непаўналетняга дзіцяці. Пасля вывучэння справы каліфарнійскі суддзя пацвердзіў, што яна магла быць разгледжана на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і мае законную сілу. На падачу апеляцыі ў бацькі дзіцяці ёсць тры тыдні.

Нагадаем, у ліпені суд Лос-Анджэлеса пастанавіў, што на час разгляду справы аб апякунстве Леа не можа пакідаць горад. Каб не расставацца з сынам, увесь гэты час Вікторыя таксама заставалася на тэрыторыі ЗША.

З-за судовай цяжбы тэнісістка прапусціла некалькі буйных турніраў, у тым ліку Australian Open, US Open, а таксама турніры ў Цынцынаці і новазеландскім Оклендзе. Правы Вікторыі ў амерыканскім судзе адстойваюць ізраільскі адвакат Зів Вальнэр і амерыканскі юрыст Лора Васер.

Nina.nn.by

Каментары
везде одно / Адказаць 16.01.2018 / 14:35

Феминистская страна. Отец бесправен.

31
Петр / Адказаць 16.01.2018 / 14:51

Блин, почему последнее время все новости какие-то двусмысленные?Никак не скажешь: эта новость плохая, а эта хорошая. С одной стороны, радостно за Викторию. С другой - кто верит нашим судам?

5
МатрУна / Адказаць 16.01.2018 / 14:59

во вам , дзеуки , урок :-))) Як не трэба замуж выходзиць ))) 

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура