Праект партала
Тонус
16.01.2018 / 12:56
Мабільны дадатак па прадухіленні цяжарнасці прывёў да 37 зачаццяў7

Шведскі шпіталь абвінаваціў у падмане карыстальнікаў мабільны дадатак, які атрымаў ад нямецкага Міністэрства аховы здароўя афіцыйны статус кантрацэптыва і якім карыстаюцца сёння паўмільёна жанчын. Пра гэта перадае engadget.com.

Шпіталю Södersjukhuset стала вядома пра як мінімум 37 выпадкаў зачацця ў перыяд, калі паводле прагнозу праграмы Natural Cycles жанчыны не маглі зацяжарыць.

Дадатак скануе тэмпературу цела падчас менструальнага цыклу і вызначае імавернасць зачацця. Дні, калі шанцы зацяжарыць мінімальныя, пазначаюцца зялёным колерам. Калі ж неабходна выкарыстоўваць дадатковыя кантрацэптывы — чырвоным. Распрацоўшчыкі, спасылаючыся на ўласныя даследаванні, сцвярджалі, што гэты дадатак-кантрацэптыў больш эфектыўны за традыцыйныя таблеткі. 

Цяпер у сваёй афіцыйнай заяве прадстаўнікі Natural Cycles запэўніваюць, што «ніводзін сродак кантрацэпцыі не дае стоадсоткавай гарантыі, таму заўсёды існуе рызыка зацяжарыць».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура