Праект газеты
Тонус Дык вось чаму цяжарныя ўсё забываюць: гэта «мамнезія»2

Аўстралійскія навукоўцы з Універсітэта Дзікіна даказалі, што «мамнезія» сапраўды існуе. У перыяд цяжарнасці будучыя мамы могуць адчуваць патрэбу весці арганайзер, бо многія рэчы проста вылятаюць з галавы. Становіцца цяжэй трымаць увагу, канцэнтравацца і засяроджвацца на адной задачы. Але ўсяму гэтаму ёсць тлумачэнне.

Навукоўцы прааналізавалі 20 даследаванняў, у якіх агулам прыводзіліся звесткі пра 1230 жанчын. З іх 709 на той момант былі цяжарныя, 521 — не. 

Высветлілася, што кагнітыўныя здольнасці жанчын, якія чакалі дзіця, пагаршаліся, але нязначна, ужо ў першым трыместры. У трэцім змяненні станавіліся найбольш заўважнымі.

Суаўтарка работы Лінда Бірн тлумачыць, што гэта адбываецца праз зніжэнне аб'ёму шэрага рэчыва ў перыяд цяжарнасці. Але на тое ёсць прычына: так арганізм рыхтуе жанчыну да мацярынства і новых задач, звязаных з выхаваннем дзіцяці. Можна сказаць, што гэта свайго роду адаптацыя перад уваходжаннем у новую сацыяльную ролю.

Nina.nn.by

Каментары
шэрае) рэчыва / Адказаць 15.01.2018 / 22:41

няпраўда. я памятаю ўсё.

0
Маці траіх дзяцей / Адказаць 16.01.2018 / 00:34

Мозг будучай маці апрацоўвае інфармацыю аб дзейнасці адразу двух арганізмаў. Што трэба маці, што трэба дзіцёнку. Сёння ў яго расце сэрца - патрэбныя такія-та рэчывы ў такой-та колькасці, з чаго іх дабыць, заўтра расце хрыбецік, ці вочкі, ізноў аналіз. Насамрэч не сёння-заўтра, а хутчэй, у гэту гадзіну патрабуецца адно, а ў наступнае іншае. Мозг працуе за дваіх. Таму і падвісае мамчын кампутар.

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура