Праект газеты
Накіпела Шатландскі суд не пакараў жанчыну, якая забіла мужа пасля 50 год здзекаў з яе20

Суд шатландскага горада Глазга прызнаў віноўнай 73-гадовую Сюзан Уілсан, але адпусціў дадому без пакарання, нягледзячы на тое, што ў верасні 2016 года яна задушыла падушкай свайго 70-гадовага мужа, паведамляе «The Sun».

Абаронцы абвінавачанай здолелі пераканаць суд, што да забойства жанчыну, былую медсястру, давялі 50 год рэгулярнага збівання і здзекаў з боку яе мужа, менеджара Генры Уілсана. У апошнія гады жыцця ў мужа Сюзан пачалася дэпрэсія, ён нават здзейсніў няўдалую спробу самагубства, і быў прыкаваны да ложка праз хранічную хваробу сэрца.

Трэцяга верасня 2016 года муж папрасіў жонку прынесці тэлефон, каб паразмаўляць са знаёмым. Калі Генры Уілсан пачаў абражаць таго па тэлефоне, жанчына не вытрымала і пачала біць яго збанам, які трымала ў руках, а пасля выбегла з пакою.

Калі яна неўзабаве вярнулася, мужчына ляжаў на падлозе, а побач была пустая ўпакоўка ад лекаў, якія ён праглынуў усе. Яна паклала мужа ў ложак, а ён, з яе словаў, пачаў прасіць яе: «Дапамажы мне». Тады яна ўзяла падушку і задушыла яго.

«Я зрабіла гэта толькі праз спагаду да яго, калі-небудзь гэта павінна было спыніцца…», — сказала яна ў судзе.

Сюзан Уілсан.

«Гэта быў вельмі трагічны выпадак. У гэтай справе існуюць выключныя абставіны, і пакаранне не было б у інтарэсах правасуддзя. Галоўнай прычынай было ваша псіхічнае здароўе падчас смерці вашага мужа, і няма падстаў меркаваць, што вы ўяўляеце якую-небудзь пагрозу для грамадскасці», — сказала суддзя Ледзі Рэй падчас абвяшчэння прысуду.

Суддзя Ледзі Рэй.

Бок абвінавачання прыняў вынесены судом прысуд з прычыны «зменшанай адказнасці падсуднай за яе дзеянні» праз няспынны стрэс, у якім жанчына знаходзілася, жывучы са сваім мужам. Яны пражылі разам 50 год і выхавалі траіх дзяцей.

Nina.nn.by

Каментары
Просто Филя ..) / Адказаць 14.01.2018 / 13:53

Смотря кто над кем издевался ..)))

31
ох... / Адказаць 14.01.2018 / 14:07

Ну цудоўна, самасуд вярнуўся...

8
Ян / Адказаць 14.01.2018 / 14:10

Ну, зараз пачнецца

7
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура