Праект партала
Навокал
13.01.2018 / 20:44
«Яе не вярнуць»: Пакістан пратэстуе праз забойства шасцігадовай дзяўчынкі5

Зейнаб — шасцігадовая дзяўчынка з горада Касур у Пакістане. Апошні раз яе бачылі з незнаёмым мужчынам, які вёў Зейнаб за руку, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Зейнаб.

Праз некалькі дзён цела дзяўчынкі знайшлі на сметніку непадалёк. Яе задушылі і згвалцілі. І гэты выпадак — не першы ў шэрагу забойстваў дзяцей Касура.

Па звестках паліцыі, за апошнія два гады ў горадзе адбылося 12 падобных злачынстваў.

Забойства Зейнаб выклікала хвалю гневу ў горадзе. Сотні людзей выйшлі на вуліцы, яны патрабуюць ад уладаў знайсці і пакараць забойцу дзяўчынкі.

Падчас пратэстаў загінулі некалькі чалавек. Гэта адбылося пасля таго, як паліцыя адкрыла агонь па пратэстоўцах.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура