Праект газеты
Навокал Фабрыка мэблі размясціла ў Мінску двухсэнсоўны білборд з канапнай прапановай37

Фота з білбордам ад фабрыкі «Маладзечнамэбля» размясціў у фэйсбуку Дзяніс Зелянко. На ім самаўпэўненая жанчына, эратычна прыплюшчыўшы вочы, прапануе патэнцыйнаму кліенту «прайсціся па класіцы».

Хутчэй за ўсё, дзяўчына з білборда запытваецца ў пакупнікоў, ці вырашылі яны абраць класічную мэблю і не паддавацца сучасным навінкам.

Але ў сітуацыі інтымнай блізкасці паміж партнёрамі гэты выраз азначае полавы акт з мэтай працягу роду ў місіянерскай пазіцыі.

Паблік Марозаў

Каментары
Генэрал Голад / Адказаць 12.01.2018 / 15:45

"...гэты выраз азначае полавы акт з мэтай працягу роду ў місіянерскай пазіцыі." - От цяпер я буду ведаць! ))

3
Ліцьвін / Адказаць 12.01.2018 / 15:46

Ну мабыць у тых, у каго поўная заклапочанасьць, нейкія сэнсы і ўсплываюць

4
хамса / Адказаць 12.01.2018 / 15:55

ммм.. для тых для каго эксперыменты ў ложку - паўсядзённасць, а місіянерская пазіцыя - экзотыка.. ..расказвала ўжо гэты выпадак.. ехалі на аўтобусе ў Буку (Україна), аўтобус спыніўся на светлафоры ў нейкім гарадку, і я прачытала на будынку: 'еблевий салон'.. ледзь не выскачыла з аўтобуса)) аказалася, што 'м' проста хавалася за вуглом)

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура