Праект газеты
Густ Інтэрнаўты захапляюцца Кейт Мідлтан, якая надзела старую сукенку ФОТАФАКТ5

Герцагіня Кембрыджская наведала школу непадалёк ад Лондана для дзяцей з ментальнымі парушэннямі Reach Academy, якую яна патрануе.

Фота PA.

Кейт Мідлтан надзела на афіцыйны візіт сукенку для будучых мам, якую яна насіла, яшчэ калі была цяжарная Шарлотай [днямі мы паведамлялі, што прынцэса пайшла ў дзіцячы сад]. Сінія класічныя туфлі герцагіня таксама набыла ўжо даўно.

Карыстальнікі сацсетак вельмі пазітыўна гэта ўспрынялі і адзначылі эканомнае стаўленне герцагіні да сямейнага і дзяржаўнага бюджэтаў.

Nina.nn.by

Каментары
жэстачайшэ мяккая дыктатарка / Адказаць 11.01.2018 / 22:32

абярыце мяне - і я здзіўлю ўвесь свет - у адных і тых жа джынсах зімой і летам (як зараз) буду хадзіць.. шмоткі і грошы не цікавяць мяне (бачыць бог))

2
ЯНКА / Адказаць 12.01.2018 / 06:25

👗 Пекная дзяўчына. А ці ня зябка ей у летніх пантофельках і танклявай мінісукні? На вуліцы ж ужо студзень сонца астудзіў. Альбо навінка мо' крышачку — месяцаў гэдак на пяць — спазьнілася? :)) 👠

1
жэстачайшэ мяккая дыктатарка на скейце / Адказаць 12.01.2018 / 08:58

ЯНКА , яна ж на гелікоптэры прыляцела, не на тралейбусе.. нашто апранацца)

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура