Гэтыя словы знаёмыя большасці жанчын, але мужчынам патлумачыць іх значэнне не так і проста.
Мы склалі выбарку з дзесяці паняццяў:
- хайлайтар (касметычны сродак для падкрэслівання асобных зон твару)
- глітар (бліскаўкі для стварэння яркага вобразу)
- клатч (маленькая сумачка)
- слінг (прыстасаванне з тканіны для нашэння малых дзяцей)
- колер марсала (прыглушаны бардовы з карычневым падтонам)
- колер ціфані (сумесь блакітнага і сіне-зялёнага)
- міцэлярная вада (выкарыстоўваецца для ачышчэння скуры)
- акно фертыльнасці (дні, максімальна спрыяльныя для зачацця)
- паланцін (доўгая жаночая накідка)
- міценкі (пальчаткі без пальцаў).
А пасля запыталіся ў мінчукоў і гасцей сталіцы, як бы яны патлумачылі іх значэнне.
Настасся Роўда, Воля Афіцэрава