Праект партала
Тонус
10.01.2018 / 17:30
Стварылі бялізну, якая ведае пра вас больш, чым вы самі1

Амерыканскі стартап Myant адкрыў папярэднюю замову на «разумныя майткі» і «разумны топ-бра», якія збіраюць дадзеныя пра арганізм уладальніка. У тканіну ўплеценыя мікрасэнсары, сігнал з якіх перадаецца спецыяльнай праграме на смартфоне.

Усе прадметы гардэроба маюць шэсць тыпаў датчыкаў, якія адсочваюць тэмпературу цела, ціск, працэнт тлушчаў у арганізме і ўзровень гідратацыі, а таксама кантралююць рухавую актыўнасць чалавека. Аднак мікраакумулятар, які сілкуе сэнсары, патрабуе знешняй падзарадкі.

Уладальнікі стартапа заявілі, што бялізна збірае гэтыя звесткі для таго, каб інтэграваць іх у сістэму кіравання «разумнымі памяшканнямі». Напрыклад, аўтаматычна рэгуляваць тэрмастат у пакоі ў залежнасці ад тэмпературы цела чалавека, альбо самастойна мяняць плэйліст у залежнасці ад эмацыйнага стану карыстальніка.

Наступным этапам мае быць супрацоўніцтва са стваральнікамі анлайн-гульняў — каб зрабіць магчымай змену гульнявога атачэння ў залежнасці ад узроўню стрэсу геймера.

За ўсе гэтыя дабрадзействы цывілізацыі распрацоўшчыкі просяць немалыя грошы. Кошт разумных майткоў [зазначым, што ёсць і жаночыя, і мужчынскія мадэлі], да прыкладу — 360 рублёў, але тым, хто зробіць перадзамову, стартаперы абяцаюць значныя зніжкі.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура