Праект партала
Навокал
09.01.2018 / 10:06
Прынцэса Шарлота пайшла ў дзіцячы сад ФОТАФАКТ9

Дачка герцага і герцагіні Кембрыджскіх Шарлота ўпершыню пайшла ў садок. Перад тым як адправіцца туды, двухгадовую дзяўчынку на прыступках Кенсінгтанскага палаца сфатаграфавала яе маці — герцагіня Кейт, паведамляе Бі-бі-сі.

Дзіцячы сад Уілкакс у лонданскім раёне Кенсінгтан размешчаны непадалёк ад афіцыйнай рэзідэнцыі герцага і герцагіні Кембрыджскіх.

Плата за навучанне ва Уілкаксе для дзяцей, якія знаходзяцца там першую палову дня, складае 3 тысячы фунтаў за семестр (8 000 BYN), другая палова дня абыходзіцца бацькам у 1800 фунтаў (4 900 BYN). Шарлота будзе праводзіць у садку поўны дзень.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура