У 1990-я сталічныя падлеткі тусілі ў «трубе» (пераходзе на Кастрычніцкай), каля сцяны Цоя, што першапачаткова стаяла побач з Палацам Рэспублікі, прагульваліся па «Брадвеі» ад праспекта Ракасоўскага ў бок Чыжоўскага вадасховішча.
Калі адкрыўся першы «МакДональдс» — завісалі побач з ім, пасля — у «Сталіцы». Былі яшчэ «ружы» на Нямізе і іншыя культавыя месцы.
Сённяшнія ж падлеткі аблюбавалі гандлёвы цэнтр «Галерэя» на праспекце Пераможцаў. Як толькі ён адкрыўся, школьнікі, да няшчасця ахоўнікаў, сталі завісаць там гадзінамі.
На канікулах школьнікі праводзяць у «Галерэі» поўны працоўны дзень: пакідаюць адзенне ў камерах захоўвання «Еўраопта», закупляюцца ў супермаркеце чыпсамі, газіроўкай, сырнымі аладкамі ці перакусваюць фастфудам на верхнім паверсе. А пасля пачынаецца рух: хтосьці гуляе па крамах, хтосьці абмяркоўвае ў кампаніі апошнія навіны, знаёміцца, іншыя цягнуць блютуз-калонкі на курыльню і слухаюць там Макса Каржа пад дым электронных цыгарэт.
Мы пагутарылі з заўсёднікамі «Галерэі», каб зразумець, навошта яны ўвесь час сюды прыходзяць. Ды і ўвогуле, чым жыве сучасная моладзь.
Глядзіце ў відэа:
Кацярына Карпіцкая, Воля Афіцэрава