Праект партала
Стасункі
03.01.2018 / 08:56
Навукоўцы вызначылі самы прывабны тып жанчын41

Мужчынам больш падабаюцца бландынкі, чым брунэткі. Такія дадзеныя атрыманыя з маштабнага даследавання, праведзенага спецыялістамі Аўгсбургскага ўніверсітэта ў амерыканскім штаце Мінесота, піша Daily Mail.

Даследчыкі паказвалі 110 мужчынам фатаграфіі павернутых да аб'ектыву спінай жанчын са светлымі, чорнымі валасамі і шатэнак. Як высветлілася, бландынак большасць прадстаўнікоў моцнага полу палічылі больш прывабнымі і маладымі. Навукоўцы тлумачаць гэта тым, што з узростам валасы звычайна цямнеюць, і больш светлыя выглядаюць больш маладымі.

У той жа час, большасць мужчын прызналіся, што для шлюбу і стварэння сям'і хутчэй бы абралі жанчыну з цёмнымі валасамі і шатэнак, бо бландынкі, на іх думку, больш легкадумныя.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура