Праект партала
Рост
26.12.2017 / 17:42
Мінчанка стварае фотакоміксы па матывах беларускіх твораў13

Студэнтка БДУ і кансультант банка Ганна Трызнюк пасля прачытання не проста адкладае кніжку на паліцу. Аднойчы ёй у галаву прыйшла ідэя ствараць на аснове сюжэтаў кніжак фотакоміксы. 

Пачаць яна вырашыла з твора Вячаслава Адамчыка «Чужая Бацькаўшчына», але плануе, што ў будучыні зможа візуалізаваць гісторыі і з іншых кніг.

Ганна Трызнюк.

«Часам чытаеш нейкі твор, пражываеш жыццё разам з галоўнымі героямі, а потым кніга заканчваецца. І ты не ведаеш, што рабіць далей. А ў мяне пасля чытання ўзнікла ідэя стварыць альбом з кадрамі з жыцця галоўнай гераіні, зазірнуць глыбей, адчуць сябе падобнай на яе, стаць ёй», — расказвае Ганна.

Увасобіць праект у жыццё ёй дапамог хлопец Яўген і сяброўкі. Менавіта яны і сыгралі галоўных герояў кніжкі — Імполя, Хрысцю і Алесю — для фотасесіі Дзіяны Басалаевай.

Зразумела, што ў кнізе ёсць і іншыя сюжэтныя лініі, але Ганна вырашыла сканцэнтравацца на лініі кахання.

У далейшым Ганна хоча папрацаваць з творам Віктара Казько «Суд у Слабадзе», а пасля — будзе бачна. Хутчэй за ўсё, возьмецца за любімыя кніжкі — «Ворагі» Міхася Зарэцкага і «Жоўты пясочак» Васіля Быкава.

У далейшым Ганна хоча папрацаваць з творам Віктара Казько «Суд у Слабадзе», а пасля — будзе бачна. Хутчэй за ўсё, возьмецца за любімыя кніжкі — «Ворагі» Міхася Зарэцкага і «Жоўты пясочак» Васіля Быкава.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура