Праект газеты
Густ Натхняльны інстаграм беларускі, паштоўкі і гульні якой вы стопрацэнтова бачылі5

Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі.

Нягледзячы на тое, што абедзве адукацыі Волі Кузьміч далёкія ад мастацтва (механіка-матэматычны факультэт БДУ і права ў Эканамічным універсітэце), яна знайшла сябе менавіта ў ілюстрацыях і анімацыі.

Воля Кузьміч.

Гэта яе малюнкі вы маглі бачыць у калекцыі «Як чуецца — так і малюецца», вулічным арт-праекце Freedom on Paper і на шматлікіх паштоўках з нацыянальным каларытам, у тэлерэкламе, на сайтах і ў мабільных дадатках.

Цяпер яна ілюструе кнігу «Казкі старога Адамкова» Наталкі Харытанюк пра дзіцячыя прыгоды ў старым Берасці.

Воля нарадзілася «ў сэрцы клубнічнага рэгіёна», на Лунінеччыне. Яе бацькі, як кажа яна сама, людзі зямлі. Усё яе дзяцінства прайшло ў вёсцы. Для яе Палессе і родны двор — гэта месца сілы, таму яна бывае там кожны сезон і тады «інстаграм з будняў ілюстратара і lifestyle-блогу ператвараюцца ў наўпростыя ўключэнні з палескай вёскі».

Пчолы ў маёй галаве!

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

Нядаўна з нагоды 90-годдзя бабы Дусі Воля намалявала сямейны радавод, з якога бачна, што ад бабулінага кахання з'явіліся больш за 60 чалавек. Паглядзіце, які цуд!

Акрамя чароўных працоўных момантаў і будняў палескай вёскі, у інстаграме Волі можна сачыць за тым, як расце яе сын Леў.

«Нараджэнне сына амаль не змяніла мой працоўны рытм, хіба што паскорыла яго. Нібыта дадалося новае вымярэнне. Я вельмі радая, што магу і працаваць, і гадаваць дзіцяці, і расці прафесійна. Пакуль Леў маленькі, асабліва хочацца быць разам з ім, назіраць, як ён мяняецца, расце. Сын часта побач, калі я ладжу прэзентацыі, майстар-класы, а часам можа раптоўна «далучыцца» да працоўнай анлайн-канферэнцыі», — расказвае Воля.

Пятніца. Вечар. Трэцім будзеш? ✌

Публикация от Vola Kuzmich (@animatarka)

КК

Каментары
Аліна / Адказаць 20.12.2017 / 21:41

Прыгажосць! Дзякуй!

0
Андрусь / Адказаць 21.12.2017 / 00:26

Ээх, годная дзяучына, сапраудная беларуска. I хлопец ёй ужо не патрэбны, бо сынуля расце.

0
Максим Дизайнер / Адказаць 21.12.2017 / 10:04

Андрусь , Ну, да. Такой как ты точно не нужен.

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура