Праект газеты
Навокал «Яна ведала»: з'явіліся плакаты, якія вінавацяць Мэрыл Стрып у маўчанні пра Вайнштэйна9

На думку аўтараў, актрыса ведала пра злачынствы прадзюсара, але нічога не рабіла.

Фота The Hollywood Reporter.

Ананімныя вулічныя мастакі павесілі ў Лос-Анджэлесе некалькі плакатаў з фотаздымкамі Мэрыл Стрып і надпісам «Яна ведала». 69-гадовую актрысу абвінавацілі ў тым, што яна стасавалася з Харві Вайнштэйнам і ведала пра сэксуальныя дамаганні, але нікому не казала і нічога не рабіла, перадае The Hollywood Reporter.

Постары з'явіліся непадалёк ад студыі 20th Century Fox, якая ў хуткім часе павінна выпусціць фільм «Сакрэтнае дасье» са Стрып, і каля дома актрысы ў Пасадэне.

Фота The Hollywood Reporter.

Плакаты расклеілі пасля таго, як Мэрыл Стрып абвінавацілі ў замоўчванні сэксуальных дамаганняў Харві Вайнштэйна, з якім яны працавалі над фільмамі на працягу многіх гадоў. Роўз Макгоўэн заявіла, што актрыса «шчасліва працавала з монстрам» і прымала «фальшывыя ўзнагароды», але неўзабаве выдаліла твіт. У адказ Стрып адзначыла, што яе «не запрашалі ў гасцінічны нумар» і яна «не ведала пра злачынствы».

Nina.nn.by

Каментары
ганарысты парсюк / Адказаць 20.12.2017 / 13:19

Маск, строй скорее свою Большую Ракету , может кто то сможет свалить с этого обезумевшего глобуса.

1
dalwitz / Адказаць 20.12.2017 / 13:41

У них там " шифером шурша , крыша едет не спеша" . Чёрного назвать "чёрным", оскорбление ... Может и белым на чёрных в суд подавать за " белого" ? 😂

0
алекс / Адказаць 20.12.2017 / 13:41

Эти овэрфеминистки там совсем с ума посходили. Для них любой мужик с яйцами - это злобный похотливый терминатор.

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура