Праект партала
Тое-сёе
18.12.2017 / 12:58
Навукоўцы распавялі, калі любоў да сэлфі становіцца хваробай

Частыя публікацыі сэлфі з'яўляюцца сімптомам псіхічнага захворвання, лічаць медыкі. Адпаведнае даследаванне апублікавана ў часопісе International Journal of Mental Health and Addiction.

Ксенія Сітнік. Фота са старонкі ў інстаграм. 

Спецыялісты сфармулявалі 20 сцвярджэнняў пра сэлфі і папрасілі удзельнікаў эксперыменту ацаніць іх дакладнасць па шкале ад 1 да 5. Усяго ў даследаванні прымала ўдзел 400 чалавек ва ўзросце да 27 гадоў.

На аснове назіранняў псіхолагі прыйшлі да высновы, што лёгкае ментальнае засмучэнне, якое спецыялісты назвалі «селфитис», можна дыягнаставаць ў чалавека, які робіць тры сэлфі штодня, але не публікуе іх у інтэрнэце.

Вострая стадыя захворвання выдае жаданне выкладваць усё ў сеткі. Наступная фаза, хранічная, - гэта стан, пры якім чалавек публікуе сэлфі не менш за шэсць разоў на дзень.

На думку псіхолагаў, тыповы хворы «селфитцисом» - гэта няўпэўнены ў сабе чалавек, які імкнецца прыцягнуць да сябе як мага больш увагі.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура