Праект газеты
Дома Шакаладнае печыва з марцыпанам — хочацца, каб яно ніколі не заканчвалася24

Ну што, працягнем ствараць калядны настрой на кухні? Сённяшняе печыва для гэтага падыходзіць ідэальна.

Водары, якія ліюцца з духоўкі падчас выпякання, прымусяць усіх дамашніх наразаць побач з ёй нецярплівыя кругі, а знікнуць з бляхі печыва можа імгненна — таму цеста раю адразу рабіць падвойную порцыю.

Да выразання фігурак можна смела падключаць дзяцей і іншых членаў сям'і, каб было хутчэй і весялей. Дарэчы, калі ў вас няма марцыпану — не бяда, гэтае печыва і без начынкі вельмі смачнае, духмянае і святочнае. 

Вам спатрэбіцца:

  • 200 г масла
  • 3/4 шклянкі цукру
  • 1 яйка
  • 2 шклянкі мукі
  • 4 ст.л парашку какавы
  • 1 ч.л. цынамону
  • па 1/4 ч.л. мускатнага арэху і гваздзікі
  • дробка солі
  • каля 100 г марцыпанавай масы

Як гатаваць:

1. Мяккае масла добра ўзбіць з цукрам. Дадаць яйка і яшчэ раз узбіць.

2. Дадаць прасеяную муку, какаву, спецыі і соль, замясіць цеста (калі яно атрымаецца не вельмі эластычным, можна дадаць крыху больш мукі). Пакінуць цеста ў халадзільніку недзе на паўгадзіны.

3. Раскачаць цеста таўшчынёй каля 0,5 см, выразаць любыя фігуркі (па дзве на кожную пячэньку). На адну з іх пакласці крыху марцыпану, накрыць другой і акуратна сашчапіць па краях. 

4. Выпякаць на 190°С каля 15 хвілін. Гатовае печыва можна прысыпаць цукровай пудрай альбо размаляваць глазурай. 

Гатуйце таксама:

Юлія Міцкевіч

Каментары
Žvir / Адказаць 16.12.2017 / 19:08

Nie, nu, marcypan, nie. Vos` kali b zamiest jaho nataūčy arachisavych areškaū, dy pasypac` imi piačeņki, pierad adpraūkaj u piecku - vo heta zusim inšaja sprava. :) Ja tak liču.

6
★☆★ P R E S I D E N T T R U M P ★☆★ / Адказаць 16.12.2017 / 21:37

Узгадалася прымаўка: абыйдуцца караваі без марцыпанаў.

0
Žvir / Адказаць 17.12.2017 / 13:53

Ihnor marcypanu !

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура