Праект партала
Навокал
15.12.2017 / 16:05
Сям'я міс Ірак збегла з краіны праз яе сэлфі з міс Ізраіль7

Прадстаўніцы дзвюх краін сфатаграфаваліся разам на конкурсе «Міс Сусвет».

Сям'я пераможцы конкурсу «Міс Ірак» была вымушаная бегчы з краіны ў ЗША пасля таго, як у мінулым месяцы Сара Ідан зрабіла сэлфі з каралевай прыгажосці з Ізраіля. Па словах самой дзяўчыны, ёй паступаюць пагрозы, што яе пазбавяць тытулу і затым заб'юць, калі яна не выдаліць здымак і не вернецца дамоў, паведамляе Daily Mail.

Сара Ідан і Адар Гандэльсман зрабілі сумеснае фота на адным з этапаў конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет — 2017». Міс Ірак падпісала здымак: «Міру і любові ад міс Ірак і міс Ізраіль». Міс Ізраіль проста адзначыла: «Каб вы ведалі: гэта міс Ірак, і яна дзівосная».

Аднак знайшліся і тыя, каму не спадабаўся прымірэнчы жэст дзяўчат. Справа ў тым, што Ірак не прызнае права Ізраіля на існаванне. Краіны не падтрымліваюць дыпламатычныя адносіны.

«Гэта фота не азначае, што я падтрымліваю ізраільскі ўрад ці яго палітыку ў дачыненні да арабскіх краін. Я прашу прабачэння перад усімі, хто расцаніў гэта як абразу палесцінскай справы — гэта не было маёй мэтай», — напісала ў сваё апраўданне Сара Ідан.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура