Праект газеты
Стасункі Навукоўцы высветлілі, якія мужчыны падабаюцца жанчынам найбольш53

Аўстралійскія навукоўцы з Універсітэта Грыфіта даказалі, што ўсе жанчыны лічаць прывабным атлетычнае мужчынскае цела. 

Гэта абвяргае распаўсюджанае меркаванне пра існаванне жанчын, якія аддаюць перавагу прадстаўнікам моцнага полу са слаба развітай мускулатурай, паведамляецца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Royal Society.

Культавы беларускі музыка Сяргей Міхалок.

Падчас даследавання 160 жанчынам прапанавалі фота мужчынскіх целаў, на якіх не было бачна твараў. На здымках былі частыя наведнікі трэнажорнай залы і студэнты, якія не займаюцца сілавымі практыкаваннямі.

Паводле атрыманых дадзеных, усе ўдзельніцы праекта больш прывабнымі палічылі целы мужчын, якія займаюцца ў спартзале. Навукоўцы падкрэсліваюць, што выявы неспартыўных целаў не спадабаліся аніводнай жанчыне.

Розніца ў ацэнках дасягае 70%. Дадатковыя балы атрымалі фота высокіх мужчын, а адмоўныя адзнакі — выявы людзей з залішняй вагой.

На думку навукоўцаў, жанчыны рабілі выбар паводле свайго інстынкту, які падказвае, што толькі фізічна моцны мужчына здолее абараніць яе і сям'ю. 

Nina.nn.by

Каментары
Трололошеньки / Адказаць 15.12.2017 / 17:27

Но если у этого атлетического тела нет денюх, то быстро инстинкт превращается в алчность.

9
Яуген / Адказаць 15.12.2017 / 17:29

Опять эта бабская пропаганда. А они обратный эксперемент не проводили?

12
хамса / Адказаць 15.12.2017 / 17:50

'даказалі, што ўсе' блін, а я што - не жанчына па-іхняму? мне наадварот падабаліся высокія субтыльныя.. зараз спіс трохі пашырыўся) але ўсё адно такія, як Міхалок, не падабаюцца.. непрывабная ў яго накачанасць нейкая.. іншая справа - мае металісты з доўгімі (але неабавязкова) валасамі.. во дзе сэксуальнасць) і як можна казаць 'усе', апытаўшы толькі 160? лічыцца, што нармальная выбарка толькі пачынаецца з 200

10
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура