Праект партала
Дома
15.12.2017 / 09:05
Кігурумі, настолкі, гаджэты: што небанальнае падарыць на Новы год3

Набліжаюцца доўгачаканыя святы. Самы час падумаць пра падарункі. Мы падрыхтавалі невялічкую падборку ідэй святочных падарункаў, здольных здзівіць.

Піжамы-кігурумі

Мода на кігурумі распаўсюдзілася па ўсім свеце з Японіі, і людзей у стракатых касцюмах жывёл ці персанажаў мультфільмаў ужо можна сустрэць і на нашых вуліцах.

Нягледзячы на сваю назву, кігурумі — гэта не проста піжама, як прынята лічыць. Гэта асобны прадмет гардэробу, у якім можна выйсці на шпацыр па Верхнім горадзе, пакатацца на ровары ўздоўж Свіслачы ці нават арганізаваць цэлую тэматычную вечарыну. Яскравыя вобразы нікога не пакінуць абыякавымі.

Піжамы абсалютна ўніверсальныя: яны пашытыя з мяккага гіпаалергеннага матэрыялу, які не мнецца, добра трымае форму і дазваляе дыхаць скуры. Касцюмы не аблягаюць, не скоўваюць рухі і маюць кішэні, таму можна не хвалявацца, што нешта згубіце.

У краме «Тваё яркае адзенне» («Твоя яркая одежда») спецыяльна падрыхтаваліся да хуткіх святаў і гатовыя здзіўляць пакупнікоў самым шырокім выбарам піжам-кігурумі ў Беларусі — 85 мадэляў любых памераў. Усё можна набыць у інтэрнэце ці прымерыць у гандлёвым цэнтры «Тытан». Таксама там можна прыдбаць смешныя дамашнія тэпцікі з кіпцюрамі альбо падушку-смайлік.

Усіх пакупнікоў чакаюць навагоднія падарункі, таму не чакайце да апошняга!

Куды ехаць: Мінск, праспект Дзяржынскага, 104. Трэці паверх.
Д
адатковая інфармацыя: ikigu.by

Настольныя гульні на любы густ

Памятайце, што калядныя святы — гэта не толькі застоллі ды карпаратывы, а таксама пара школьных вакацый і доўгіх выходных. Не ведаеце, як адарваць дзяцей ад камп'ютараў і смартфонаў? Шукаеце нагоду, каб разнастаіць зімовыя вечары ў кампаніі сяброў і сваякоў? Шырокі выбар інтэлектуальных забаў палегчыць вашу задачу.

Настольныя гульні выдатна развіваюць у дзяцей лагічнае мысленне, фантазію, памяць і іншыя карысныя здольнасці. Настолкі ў простай форме раскажуць дзецям пра ўсё на свеце, павесяляць і дазволяць пашырыць веды пра наваколле. Дарослыя таксама змогуць знайсці сабе гульню для душы.

Мамы могуць паспрабаваць сябе ў ролі мастакоў і намаляваць карціну па нумарах ці стварыць алмазную вышыўку. Не валодаючы навыкамі жывапісу, можна стаць аўтарам вытанчанага шэдэўра і ўпрыгожыць ім свой пакой.

Пакуль дзеці гуляюць у настолкі, а мамы пішуць карціны, таты могуць паламаць галаву: паставіць рэкорд у зборцы кубіка Рубіка ці адамкнуць падступны замок Гудзіні.

Пасля таго ўсю сям’ю за адным сталом зможа сабраць яскравы пазл. Што можа быць лепшым за вечар, які сям’я правяла за цікавым заняткам?

У інтэрнэт-краме igromaster.by можна знайсці ўсю разнастайнасць забаваў для розуму і выбраць падарунак на свой густ. Таксама можна ўсёй сям’ёй наведаць утульны шоу-рум у гандлёвым цэнтры «Няміга, 3», дзе ветлівыя кансультанты дапамогуць абраць самы захапляльны падарунак на Новы год.

Куды ехаць: Мінск, вул. Няміга, 3. Нулявы ўзровень.
Дадатковая інфармацыя: igromaster.by

Беларускамоўныя цішоткі з прынтамі ўніверсітэтаў

Пачатак года — гарачы час для студэнтаў. Хіба што залікі і іспыты могуць крыху сапсаваць святочны настрой.

Палепшыць яго дапаможа цішотка з прынтом, які прысвечаны альма-матэр. Убачыўшы яе, пазайздросцяць аднагрупнікі, а выкладчыкі ацэняць патрыятызм і паставяць добрую адзнаку.

Лабараторыяй Farbendruck brüder распрацаваныя шэсць варыянтаў цішотак, прысвечаных універсітэтам Мінска. Гэта не проста лагатыпы ВНУ — гэта цэлы мастацкі твор, у якім знайшлося месца значным падзеям з гісторыі навучальных устаноў.

Выявы на тканіну наносяцца метадам шаўкаграфіі, таму малюнкі атрымліваюцца яскравымі і даўгавечнымі. Можаце быць упэўненымі: такая цішотка праслужыць вам усё студэнцкае жыццё. Больш за тое, такім падарункам можна парадаваць і былых студэнтаў, нагадаўшы ім пра вясёлыя гады вучобы.

А калі вы не самы вялікі патрыёт свайго ВНУ ці выявы з вашай альма-матэр пакуль яшчэ няма — не хвалюйцеся, бо ў F.D.B. таксама ёсць цішоткі з рэцэптамі беларускіх страў, выявамі пісьменнікаў, а таксама легендарнымі «Песнярамі».

Пазнаёміцца з асартыментам і замовіць цішотку можна толькі ў суполках Farbendruck brüder Укантакце ці Facebook. Дастаўка ажыцяўляецца па пошце, аплата — пасля атрымання.

Bluetooth-прайгравальнік для душу

Выдатны падарунак для меламанаў. Гэты невялічкі дэвайс дазволіць разнастаіць ранішнія водныя працэдуры праслухоўваннем улюбёных трэкаў ды ўзбадзёрыцца перад пачаткам працоўнага дня.

Прынцып такой прылады просты — яна падключаецца да смартфона праз Bluetooth і працуе ў радыусе 10 метраў. Дзякуючы спецыяльнай прысосцы, прайгравальнік лёгка фіксуецца амаль на любой паверхні. Атрымліваць асалоду ад музыкі можна да 7 гадзін запар, пасля чаго дэвайс можна падзарадзіць ад камп'ютара ці ад сеткі.

Можаце не хвалявацца, што, прымаючы душ, прапусціце важнае тэлефанаванне, — у прыладу ўбудаваны мікрафон. Таму без перапынку ў прыемных працэдурах можна вырашаць пытанні па бізнэсе ці віншаваць сяброў з хуткімі святамі.

Не адкладвайце выбар падарункаў на потым. Спадзяемся, што, скарыстаўшыся нашымі парадамі, вы зможаце парадаваць сваіх блізкіх. Хай блізкія святы стануць часам здзяйснення жаданняў!

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура