Праект газеты
Навокал LG падарыла Мастацкаму музею тэлевізар, які шыкоўна перадае дэталі карцін3

«Выстава аднаго шэдэўра» прайшла ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі ў гонар 25-годдзя дыпламатычных адносінаў Паўднёвай Карэі і Беларусі.

Карэйская кампанія LG Electronics падарыла музею тэхналагічную навінку — тэлевізар, які будзе дасканала паказваць наведвальнікам музею тыя дэталі, якія чалавеку цяжка разглядзець на рэальнай карціне. На прэзентацыі выступіў пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо і кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі LG у Беларусі Санг-Вук Хан. 

Нацыянальны Мастацкі музей, у сваю чаргу, прадставіў гледачам вядомы шэдэўр Івана Хруцкага «Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай», дэталі якога і разглядалі на новым тэлевізары госці мерапрыемства.

Дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў выступіў з падзякай Рэспубліцы Карэя.

Воля Афіцэрава

Каментары
Ліцьвін / Адказаць 14.12.2017 / 14:52

LG малайцы, дзякуй!

0
Чытач / Адказаць 14.12.2017 / 15:13

Усё добра ў гэтай навіне, акрамя твару Каверына, у якога "отвращение от белорусского языка".

Як жа ён вёў імпрэзу, калі там падзку карэйцам на беларускай прамаўляў дырэктар музея? Не вырвала Каверына?

0
ха-ха! / Адказаць 14.12.2017 / 15:59

Чытач, гэта той, што ў прыталеным пінжаку і тварам старшага памочніка малодшага прыказчыка лабаза? 

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура